Новости

  • Интернат в Паричах и две сельские библиотеки проданы под жилье

    Нежилое здание площадью 301 кв. м в Паричах выставлялось на аукционные торги 6 раз. Последний аукцион 11 сентября 2014 года оказался удачным: на него зарегистрировалось 3 участника и в результате торгов начальная цена продажи имущества выросла с 3 базовых величин до 78,4 млн. рублей. Недвижимость приобретена физическим лицом с целью реконструкции под жилое помещение. 23 сентября […]

  • «Химик» выиграл у «Минск-2″ со счетом 3:2

    9 ноября в Минске состоялся матч 28-го тура Первой лиги между «Химиком» и «Минск-2″. Наша команда победила со счетом 3:2. Первыми на 19 минуте встрече гол забили футболисты столичного клуба. На 48 минуте Дмитрий Харитончик из «Химика» сравнял счет, а на 57 — вывел команду вперед. Через 11 минут, на 68 минуте, счет снова сравнялся […]

  • Сколько получают водители и кондукторы в автопарке?

    Таблица с данными о зарплатах водителей и кондукторов филиала «Автобусный парк №5 г. Светлогорска» опубликована в социальной сети «Одноклассники». Из нее следует, что в августе 2014 года зарплата водителей городских автобусов составляет порядка 6,377 млн рублей, загородных — чуть больше 6 млн., а зарплата кондукторов — 4,621 млн рублей. Но пользователь porsche caenovih, опубликовавший фотографию, пишет, что […]

  • «Химик» одержал победу на «Полоцком» со счетом 6:0

    В перенесенном матче 17-го тура «Химик» разгромил «Полоцк» со счетом 6:0. Матч состоялся 23 октября на стадионе «Бумажник» в присутствии 300 зрителей. Голы забили: 1:0 — Архипцев (40). 2:0 — Жданович (60). 3:0 — Лепин (70). 4:0 — Лепин (79). 5:0 — Котин (82). 6:0 — М.Дашук (90+3, с пенальти). comments powered by HyperComments Теги: Бумажник, молния, Полоцк, […]

  • «Школьный базар» состоится в субботу 23 августа

    23 августа 2014 года с 10.00 до 15.00 в районе городского Центра культуры состоится ярмарка «Школьный базар – 2014». Будет организована — распродажа одежды школьного ассортимента; — демонстрация одежды для школьников; — культурно-развлекательные мероприятия для детей; — продажа кулинарных и кондитерских изделий, прохладительных напитков и мороженого, продукции ОАО «Жлобинский мясокомбинат». Источник: «Светлагорскія навіны» comments powered […]

Пра ўмовы ўтрыманьня ў сьветлагорскім ЛПП распавёў Васіль Парфянкоў


Міліцыя адмовіла Васілю Парфянкову ў пераводзе ў Дзяржынскі ЛПП. Пра гэта стала вядома пасьля таго, як група грамадзкіх актывістаў наведала былога палітвязьня Васіля Парфянкова ў лячэбна-працоўным прафілякторыі Сьветлагорску 21 лістапада.
«Чаму Васілю не дазволілі перавесьціся зь Сьветлагорску ў Дзяржынск, у дакумэнце з Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС, які ён атрымаў, нічога не паведамляецца», — апавяла карэспандэнту «Свабоды» кінарэжысэр Вольга Мікалайчык. Паводле Вольгі Мікалайчык, з просьбай перавесьці сына ў Дзяржынск, бліжэй да Менску, зьвяртаўся ў міліцыю таксама бацька палітвязьня Пётар Парфянкоў, але адказу дагэтуль не атрымаў. «Хутчэй за ўсё, таксама будзе адмова», — мяркуе Вольга Мікалайчык.
Паводле яе зьвестак, Васіль Парфянкоў жадаў пераводу бліжэй да Менску, каб сваякам і сябрам было лягчэй наведваць яго. Адной з прычынаў ёсьць і тое, што дзяўчына, зь якой сябруе Васіль Парфянкоў, зацяжарыла. Яны меркавалі стварыць сям’ю, і знаходжаньне Васіля Парфянкова ў Дзяржынску было б для іх зручней.
Што новага пра ўмовы ў Сьветлагорскім ЛПП стала вядома пасьля наведваньня гэтай установы актывістамі?
«На сустрэчу Васіль Парфянкоў прыйшоў з працы, рукі зьбітыя. Аказваецца, да іх паступіла вялікая замова з Расеі на выраб адмысловых катушак для электракабэлю, дык зараз яе выконваюць. А Васіль зьбівае дошкі для гэтых катушак, таму рукі часта раніць. Але нічога, задаволены. Імі сказалі, што могуць на гэтым нядрэнна зарабіць. А да таго былі заробкі мізэрныя. Прыкладам, за мінулы месяц Васілю залічылі 18 працоўных дзён, за якія налічылі 160 тысяч рублёў, а атрымаў зь іх ён 40 тысяч, ды і тое — не наяўнымі, а на картку, празь якую ў атаварцы можна нешта набыць. Харчаваньне там вельмі беднае, пра гародніну і садавіну гаворкі няма», — распавяла са словаў Парфянкова Вольга Мікалайчык.
Паводле зьвестак ад Васіля Парфянкова, Сьветлагорскі ЛПП месьціцца ў былой жаночай калёніі, парадкі там — «сумесь асобага, агульнага і армейскага рэжымаў». У невялікім пакоі, дзе жыве Васіль Парфянкоў, знаходзіцца ажно 40 чалавек, сьпяць на ложках у два ярусы. «Вялікая цісканіна», — кажа Васіль Парфянкоў. Асабліва былы палітвязень пакутуе празь недахоп аб’ектыўнай інфармацыі: большасьць незалежных газэтаў, на якія яго падпісалі, ён гэтак і не атрымлівае. Поштай да яго даходзіць толькі газэта «Свободные новости плюс». Мабільным тэлефонам, які актывісты набылі Васілю Парфянкову, карыстацца яму фактычна не даюць. «Гэтак толькі з Васілём; іншым можна званіць, калі прыйдзе смс-ка ад сваякоў ці сяброў», — заўважае Вольга Мікалайчык.
Актывістка была вельмі зьдзіўленая тым, што Васіль Парфянкоў нават ня ведаў пра тое, што 28 лістапада над ім будзе суд у Менску: паводле парушэньня правілаў прафіляктычнага нагляду. «Не выключана, што Васілю дадуць нейкі іншы тэрмін, і ягонае становішча зьменіцца, але ў горшы бок», — мяркуе Вольга Мікалайчык. Пры гэтым яна адзначае, што Васіль Пярфянкоў у добрым настроі, дзякаваў людзям за падтрымку і салідарнасьць зь ім.
Паводле зьвестак ад Васіля Парфянкова, зараз у ЛПП, дзе ён знаходзіцца, ніякіх лекаў ад алькагалізму ён увогуле не атрымлівае, нават «рамонкавы настой», які выдавалі ў час карантыну, даваць перасталі. «Працатэрапія — галоўны лячэбны мэтад у беларускім ЛПП», — адзначае Вольга Мікалайчык.
Крыніца: «Радыё Свабода»

comments powered by HyperComments

Теги: Василий Парфенков, ЛТП, проблема

Пра ўмовы ўтрыманьня ў сьветлагорскім ЛПП распавёў Васіль Парфянкоў
Оцените статью

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля