Новости

  • Интернат в Паричах и две сельские библиотеки проданы под жилье

    Нежилое здание площадью 301 кв. м в Паричах выставлялось на аукционные торги 6 раз. Последний аукцион 11 сентября 2014 года оказался удачным: на него зарегистрировалось 3 участника и в результате торгов начальная цена продажи имущества выросла с 3 базовых величин до 78,4 млн. рублей. Недвижимость приобретена физическим лицом с целью реконструкции под жилое помещение. 23 сентября […]

  • «Химик» выиграл у «Минск-2″ со счетом 3:2

    9 ноября в Минске состоялся матч 28-го тура Первой лиги между «Химиком» и «Минск-2″. Наша команда победила со счетом 3:2. Первыми на 19 минуте встрече гол забили футболисты столичного клуба. На 48 минуте Дмитрий Харитончик из «Химика» сравнял счет, а на 57 — вывел команду вперед. Через 11 минут, на 68 минуте, счет снова сравнялся […]

  • Сколько получают водители и кондукторы в автопарке?

    Таблица с данными о зарплатах водителей и кондукторов филиала «Автобусный парк №5 г. Светлогорска» опубликована в социальной сети «Одноклассники». Из нее следует, что в августе 2014 года зарплата водителей городских автобусов составляет порядка 6,377 млн рублей, загородных — чуть больше 6 млн., а зарплата кондукторов — 4,621 млн рублей. Но пользователь porsche caenovih, опубликовавший фотографию, пишет, что […]

  • «Химик» одержал победу на «Полоцком» со счетом 6:0

    В перенесенном матче 17-го тура «Химик» разгромил «Полоцк» со счетом 6:0. Матч состоялся 23 октября на стадионе «Бумажник» в присутствии 300 зрителей. Голы забили: 1:0 — Архипцев (40). 2:0 — Жданович (60). 3:0 — Лепин (70). 4:0 — Лепин (79). 5:0 — Котин (82). 6:0 — М.Дашук (90+3, с пенальти). comments powered by HyperComments Теги: Бумажник, молния, Полоцк, […]

  • «Школьный базар» состоится в субботу 23 августа

    23 августа 2014 года с 10.00 до 15.00 в районе городского Центра культуры состоится ярмарка «Школьный базар – 2014». Будет организована — распродажа одежды школьного ассортимента; — демонстрация одежды для школьников; — культурно-развлекательные мероприятия для детей; — продажа кулинарных и кондитерских изделий, прохладительных напитков и мороженого, продукции ОАО «Жлобинский мясокомбинат». Источник: «Светлагорскія навіны» comments powered […]

Светлагоршчына – Пензеншчына: рэха стагоддзяў


У электронным лісце ад 22.11.2010, адрасаваным нам Уладзімірам Альбертавічам Віннічэкам, вядомым археолагам з Пензенскай вобласці (Расія), былі гэтакія радкі: «…Учора мне прынеслі ўпрыгожанне з бронзы (ліццё), знойдзенае блізу вёскі Пешая Слабада Ніжнеломаўскага раёна Пензенскай вобласці. Я быў проста здзіўлены. Бо толькі нядаўна я ўпершыню ўбачыў апублікаваны Вамі аналаг з Беларусі. Адразу ж успомніў, што датаваць гэтую знаходку неабходна XVII ст., а значыць, яна пакінутая рускімі першапраходцамі-асаднікамі, якія засялялі Пензенскі край пачынаючы з сярэдзіны XVII ст.» («…Вчера мне принесли украшение из бронзы (литьё), найденное близ села Пешая Слобода Нижнеломовского района Пензенской области. Я был просто изумлён. Ведь только недавно я впервые увидел опубликованный Вами аналог из Беларуси. Сразу же вспомнил, что датировать эту находку необходимо XVII в., а значит, она оставлена русскими первопроходцами-колонистами, которые заселяли Пензенский край начиная с середины XVII в.»)
 Сапраўды, няцяжка заўважыць не проста блізкасць, а, практычна, ідэнтычнасць гэтых дзвюх згаданых рэчаў. Хутчэй за ўсё, яны проста адлітыя ў адной і той жа форме (малюнак 1, на с. 2 вокладкі). Згадваючы пра знаходку з Беларусі, пензенскі калега мае на ўвазе бронзавую выяву, знойдзеную ў 2008 г. падчас раскопак Шацілінскага Вострава (у Шацілках – старадаўняй частцы г. Светлагорска Гомельскай вобл.). Раскопкі праводзіліся пры ўдзеле мясцовых навучэнцаў, а знаходка прысутнічае зараз у экспазіцыі Светлагорскага гісторыка-краязнаўчага музея. Дарэчы, пры першай  публікацыі дадзенай знаходкі намі адзначалася, літаральна, наступнае (малюнак 2): «Калі параўнаць яе з любым малюнкам У. С. Высоцкага, – напрыклад, у фільме «Сказ пра тое, як цар Пятро арапа жаніў», 1976 г., – то нельга не заўважыць відавочнага партрэтнага падабенства. Між тым, гэтая нечаканая знаходка датуецца не пазней пачатку XVII ст.» [1]. Пазней шацілінскавостраўская знаходка была інтэрпрэтаваная як фігурная зашпілька ад жалезнай, мусіць, куфэрачкі (на «рагах», якія ўваходзілі ў корпус, бачныя сляды ржы) [2]. Пешаслабодская ж лічына з’яўляецца часткай больш складанай зашпількі (кніжнай?), з пятлёй на адным канцы і, напэўна, з абламаным шарнірам на супрацьлеглым. Частка гэтай зашпількі аформлена ў выглядзе стылізаванай выявы дзвюхгаловай птушкі.
Малюнак 2 – Шацілінскавостраўская выява (з левага боку) і кадр з фільма «Сказ пра тое, як цар Пятро арапа жаніў»
Безумоўна, пытанні як іканаграфіі, так і функцыянальнага прызначэння вельмі цікавыя. Але, напэўна, першапачаткова належыць высветліць пытанне аб паходжанні разглядаемых знаходак. Нягледзячы на тое, што трапіліся яны на адлегласці адна ад другой ці не ў 1,5 тыс. км, паходжанне гэта, мусіць, аднолькавае. Здаецца нават увогуле дапушчальным, што і адна, і другая з’яўляліся часткамі аднаго і таго ж складанага вырабу XVII ст., аформленага ў адзіным стылі.
На нашу думку, пешаслабодскае паходжанне вырабу верагодна менш за беларускае, і вось чаму. У другой палове XVI –пачатку XVII ст. засяленне рускімі сённяшняй Пензеншчыны яшчэ толькі разгортвалася; яно пачалося, увогуле, пасля ўзяцця Іванам Грозным Казані ў 1552 г. Край перасякалі «засечные черты» (руск.) – лініі ўмацаванняў супраць нападаў ваяўнічых качэўнікаў; паселішчы ўзнікалі, у першую чаргу, як цэнтры абароны, а не ў якасці культурных асяродкаў. Так, у 1636 г. у складзе аднайменнай «черты», якая перакрывала Нагайскі шлях, быў пабудаваны горад-крэпасць Ніжні Ломаў [3]; ці не у той самы час на адной з ягоных ускраін узнікае Пешая Слабада, заснаваная як паселішча менавіта пешых служылых казакоў. «Парубежнікаў, – піша аб гэтакіх пасяленцах пензенскі гісторык М. С. Полубаяраў, – рэгулярна набіралі ў рускія палкі для ўдзелу ў паходах супраць Літвы, Польшчы…» («Порубежников регулярно верстали в русские полки для участия в походах против Литвы, Польши…») [4]. Безумоўна, таксама і пензенскія казакі апынуліся на тэрыторыі Беларусі падчас вайны Маскоўскай дзяржавы супраць Рэчы Паспалітай 1654–1667 гг. Не выключана, што хтосьці з іх на гэтым часовым адрэзку не толькі наведаў таксама і сучасную Светлагоршчыну, але і прывёз дамоў, у далёкую Пешую Слабаду, адмысловую бронзаваю рэч з выявай «Высоцкага», тады як другі «Высоцкі» захаваўся на радзіме – у Шацілінскім Востраве.
Не менш верагодны, аднак, і другі варыянт. Шматразова дакументальна засведчана, як на працягу і асабліва пасля заканчэння згаданай вайны маскоўскі ўрад не дазваляў масе палонных вярнуцца дахаты, але актыўна выкарыстоўваў іх для абароны ўласных ускраін, засялення вольных прастораў, у тым ліку і ў пензенскім наваколлі. Палонныя шляхцюкі тут набіраліся на царскую службу («верстались в государеву службу», руск.), і адначасова надзяляліся зямельнымі ўчасткамі («жаловались землицею», руск.) – гэтаксама, як і карэнныя расіяне. Таму сярод пензенскага дваранства ў XVII–XVIII стст. існавала нават асобная група «польскай» шляхты; яе датаваныя з 1662 па 1714 г. граматы на валоданне зямлёю ў Саранскім павеце захоўваюцца зараз у Цэнтральным дзяржаўным архіве Рэспублікі Мардовія [5].
У памежным з Пензенскай губерняй Лукаянаўскім павеце Ніжэгародскай губерні пачынаючы з таго самага XVIII ст. пражывала так званая «літва» – напэўна, таксама нашчадкі колішніх палонных. Менавіта беларускае паходжанне гэтай «літвы» ў свой час было вызначана самім В. І. Далем [6, с. 86].
«Пасля ад’езду паслоў нашых да Вашай царскай вялікасці, – пісаў маскоўскаму цару Аляксею Міхайлавічу 9 сакавіка 1655 г. сумна вядомы на Беларусі казацкі гетман І. Залатарэнка, – на другі дзень вярнуўся наш атрад шчасліва, які дасылалі мы да Бабруйска і да Каралеўскай Слабады… і якія «языкі» тым атрадам узятыя, па імёнах Дамініка Пацу ды Станіслава Шчуку і трэцяга таварышча…» («По отпущении послов наших до в. ц. вел., – на другой день вернулся наш подъезд счастливо, который посылали мы есмя до Бобруйска и до Королевской Слободы …и которые языки на том подъезде взяты, на имя Доминика Пацу да Станислава Щуку и третьяго товарища…») [7]. Такім чынам, сярод тысяч і тысяч палонных апынуліся тады таксама і нашы землякі. Тысячы аказаліся зведзенымі ў глыбіню Расіі. Атрымліваецца, што адмысловая бронзавая зашпілька з Пешай Слабады магла трапіць туды зусім і не ў якасці трафея, а наадварот, як памяць аб беларускай радзіме, прымусова пакінутай на пачатку другой паловы XVII ст. продкам кагосьці з мясцовых «палякаў» ці «літоўцаў».
Рассадзін С. Я., зборнік «Шацілкаўскія чытанні», ІІ выданне
СПIС ЛIТАРАТУРЫ
1. Рассадин, С.Е. О некоторых находках 2008 г. на Шатилинском Острове / С.Е. Рассадин // Исследования по истории Восточной Европы: научный сборник. – Минск : Издательский центр БГУ, 2008. – Вып. 1. – С. 235–236, рис. 9. – Доступ праз інтэрнэт: http://pawet.net/library/history/bel_history/_miscellany/studia/01/ /0 1 /h ttp ://pa w et.n et/library/h ist ory/b el_ h istory/_ m is cella n y/st u dia/ 0 1 / %D0%98%D1%81%D1%81%D0%BB%D0%B5%D0%B4%D0%BE%D0%B2% D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%8F%D0%BF%D0%BE_%D0%B8%D1%81% D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8_%D0%92%D0%BE%D1%81%D1%82% D0%BE%D1%87%D0%BD%D0%BE%D0%B9_%D0%95%D0%B2%D1%80%D0% BE%D0%BF%D1%8B_1.html — Дата доступу: 15.06.2011.
2. Рассадин, С.Е. Историко-археологические открытия последних лет на территории Светлогорского района и города Светлогорска в Беларуси / С.Е. Рассадин // Пензенский археологический сборник. – Пенза : Изд-во ПГУ, 2010. – Вып. 3. – С. 363, рис. 15: 1, 2.
3. Белорыбкин, Г.Н. Заселение Пензенского края / Г.Н. Белорыбкин // Пензенская энциклопедия. – М.: Научное изд-во «Большая Российская энциклопедия», 2001. – С. 192. – Доступ праз інтэрнэт: http://belorybkin.ru/article/art/28 – Дата доступу: 15.06.2011.
4. Полубояров, М.С. Заселение Пензенского края в XVII – начале XVIII в. / М.С. Полубояров // Земство. Архив провинциальной истории России. – Пенза, 1995. – № 2. – С. 171–196. – Доступ праз інтэрнэт: http://suslony.ru/coloniz.htm – Дата доступу: 15.06.2011.
5. Фролкина, Е.В. Дворянская культура российской провинции: на материале мордовского края: диссертация кандидата исторических наук: 24.00.01 / Е.В.Фролкина // Научно-исследовательский институт гуманитарных наук при Правительстве Республики Мордовия [Электронный ресурс]. – Саранск, 2007. – Рэжым доступу: http://www.referun.com/n/dvoryanskaya-kultura-rossiyskoy-provintsii – Дата доступу: 15.03.2011.
6. Мельников, А.П. Нижний Новгород и Нижегородская губерния / А.П. Мельников. – Нижний Новгород : Нижегородское губернское правление, 1896. — 331 с. – Доступ праз інтэрнэт: http://www.knigafund.ru/books/12879 – Дата доступу: 15.06.2011. 7. Белоруссия в эпоху феодализма. Сб. документов и материалов : в 3-х т. – Минск : изд-во АН БССР, 1959 – 1961. – Т. 2. – 1960. – С. 120. 15.06.2011

comments powered by HyperComments

Теги: Пенза, Сергей Рассадин, Шатилинский Остров, Шатилки, Шацілкаўскія чытанні

Светлагоршчына – Пензеншчына: рэха стагоддзяў
Оцените статью

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля