Новости

  • Юрий Сыроквашко рассказал о своей игре в «Химике»

    Оттрубив всю карьеру в первой и второй лигах, Юрий Сыроквашко решил закончить с футболом. В интервью Никите Мелкозерову выходец из дубля БАТЭ подробно живописал действительность минорных дивизионов, рассказав о низких зарплатах, тренерах-физруках, недельных запоях, отсутствии тактики и психологии, уникальных партнерах и далеких от футбола руководителях. — Вы завершили карьеру футболиста в 29 лет. — Да. […]

  • «Ведрич-97» сыграл вничью с «Химиком»: оба гола были забиты с пенальти (видео)

    В матче 29-го тура первой лиги, который состоялся 16 ноября 2013 года в Речице, «Ведрич-97» сыграл вничью с «Химиком» (1:1). Оба мяча во встрече были забиты с пенальти. Первый год с забил на 30-й минуте Евгений Барсуков («Ведрич-97»). А на 72-й минуте счет в матче сравнялся — второй пенальти реализовал Руслан Шукелович. На официальном сайте «Ведрича-97» мнением об […]

  • Подростки смонтировали видео с трюками на велосипедах

    В интернете появилось видео «Svetlogorsk edit 2013», в котором светлогорские подростки выполняют всякие крутые трюки на велосипедах.  P.S. Вообще, ребята молодцы. Вот только несколько смущает «движуха» возле Колокола на Набережной. Все-таки место не особо подходит для таких активных забав… comments powered by HyperComments Подростки смонтировали видео с трюками на велосипедахОцените статью

  • Интернат в Паричах и две сельские библиотеки проданы под жилье

    Нежилое здание площадью 301 кв. м в Паричах выставлялось на аукционные торги 6 раз. Последний аукцион 11 сентября 2014 года оказался удачным: на него зарегистрировалось 3 участника и в результате торгов начальная цена продажи имущества выросла с 3 базовых величин до 78,4 млн. рублей. Недвижимость приобретена физическим лицом с целью реконструкции под жилое помещение. 23 сентября […]

  • «Химик» выиграл у «Минск-2″ со счетом 3:2

    9 ноября в Минске состоялся матч 28-го тура Первой лиги между «Химиком» и «Минск-2″. Наша команда победила со счетом 3:2. Первыми на 19 минуте встрече гол забили футболисты столичного клуба. На 48 минуте Дмитрий Харитончик из «Химика» сравнял счет, а на 57 — вывел команду вперед. Через 11 минут, на 68 минуте, счет снова сравнялся […]

  • Главная
  • История
  • Палкоўнік міліцыі пра Светлагорск: «Літаральна ў кожнага быў ці то сусед-наркаман, ці то сваяк-наркаман, ці то знаёмы-наркаман

Палкоўнік міліцыі пра Светлагорск: «Літаральна ў кожнага быў ці то сусед-наркаман, ці то сваяк-наркаман, ці то знаёмы-наркаман»


Палкоўнік Юрый Маркевіч узначальвае ўпраўленне па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Гомельскага аблвыканкама і як ніхто іншы разумее, што такое наркаманія і як з ёй змагацца. Ён добра ведае пра ўсё, што адбывалася ў Светлагорску ў 90 я гады мінулага стагоддзя.
Выжылі тыя, каго пасадзілі
«Горад без будучыні» — так называлі Светлагорск у СМІ — праз дзесяцігоддзе стаў рэальным прыкладам, можа, і не абсалютнай, але ж перамогі дабра над злом. І заслуга ў гэтым не толькі праваахоўнікаў, лічыць Юрый Сяргеевіч:
— Масавая наркаманія ў Светлагорску пачалася пасля таго, як у канцы 80 х у горад вярнуліся два мясцовыя жыхары, якіх у Ленінградзе выключылі з інстытута за ўжыванне наркотыкаў. А ўжо ў пачатку 90 х усё насельніцтва Светлагорска на свае вочы пабачыла небяспеку наркаманіі. Літаральна ў кожнага быў ці то сусед-наркаман, ці то сваяк-наркаман, ці то знаёмы-наркаман… Маладыя паміралі ад перадазіроўкі. Людзі гнілі, бо выкарыстоўвалі нестэрыльныя шпрыцы. Сталі распаўсюджвацца гепатыт і СНІД. Дзесяць гадоў спатрэбілася, каб узяць сітуацыю пад кантроль. З наркаманіяй усе сталі змагацца адкрыта: праваахоўнікі, улады, установы адукацыі, аховы здароўя, СМІ… А самае галоўнае — людзі тэлефанавалі ў міліцыю штодзень па 10–15 разоў з паведамленнямі аб тым, дзе сабраліся наркаманы, дзе вырабляюць наркотыкі… Міліцыя адразу ж рэагавала. За злачынствы, звязаныя з наркотыкамі, арыштоўвалі, утрымлівалі пад вартай, а суд пазбаўляў волі… Трэба было збіць хвалю, ізаляваць наркаманаў ад грамадства і адначасова не дапусціць прытоку моладзі. Між іншым, потым многія казалі: «Дзякуй, што вы мяне тады пасадзілі ў турму, бо толькі там я змог асэнсаваць сваю праблему і пачаць з ёю змагацца».
Сярод моладзі Светлагорска ў той час існавала пэўная мода на ўжыванне наркотыкаў. Нават тыя, хто не зведаў забароненага зелля, пераймалі некаторыя звычкі наркаманаў. Напрыклад, на дыскатэку ўсе прыходзілі з бутэлькай вады падпахай. Наркаманы — каб наталяць смагу, іншыя — каб не выдзяляцца.
Правільна было зроблена, лічыць Юрый Сяргеевіч, што не затойвалі, не замоўчвалі існаванне гэтай праблемы. Можа, таму зараз у Светлагорску колькасць наркаманаў, якія стаяць на ўліку, набліжаецца да рэальнай — у іншых гарадах іх значна больш, чым выяўленых афіцыйна. Цяпер аператыўная абстаноўка ў вялікім прамысловым цэнтры на поўначы Гомельшчыны практычна не адрозніваецца ад іншых буйных рэгіёнаў вобласці.
Што не забаронена — тое дазволена?
Праваахоўнікаў вельмі хвалюе, што апошнім часам набіраюць папулярнасць курыльныя сумесі — так званы «спайс». Праблема ў тым, што спайс актыўна рэкламуюць, бо пакуль ён не трапіў у спіс забароненых рэчываў.
— Курыльныя сумесі сёння практычна выцеснілі ўсе іншыя наркотыкі, — адзначае Юрый Маркевіч. — Частка так званага «спайсу» пастаўляецца ў краіну легальна. Мы не можам прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за дзеянні з ім. Штогод спісы забароненых рэчываў дапаўняюцца новымі назвамі, і штогод з’яўляюцца новыя віды псіхатропных рэчываў. Калі ў поле нашай ўвагі трапляюць людзі, якія распаўсюджваюць зелле, мы праводзім стандартныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы. Затрымліваем грамадзяніна, праводзім экспертызу рэчыва, і часта яна сведчыць, што рэчыва афіцыйна не з’яўляецца наркотыкам. Мы ж можам прыцягнуць да адказнасці толькі за тое, што забаронена. І тады праваахоўныя органы ініцыіруюць даследаванне гэтага новага рэчыва, каб ва ўстаноўленым парадку яно было ўнесена ў адпаведныя спісы. Працэдура займае 3–4 месяцы, на працягу якіх наркотык свабодна гуляе па краіне. Між тым, уздзеянне ад спажывання спайсу — сінтэтычнай марыхуаны — у шмат разоў пераўзыходзіць уздзеянне звычайнай марыхуаны. Але ж моладзь заўсёды хоча паспрабаваць нешта новае, тым больш афіцыйна не забароненае.
Гора макавае
Ёсць і іншая праблема, на вырашэнне якой складана істотна паўплываць. Размова пра насенне маку. Калі 20 гадоў таму экстракцыйны опій гатаваўся з макавай саломкі, сёння аматары навучыліся вырабляць яго і з насення неачышчанага маку. Пры гэтым афіцыйна такі мак — не ў спісе забароненых рэчываў. І гэта прабел у заканадаўстве, які, спадзяецца Юрый Сяргеевіч, хутка будзе ліквідаваны:
— Мы ж можам дзейнічаць толькі ў межах закона. Затрымліваем распаўсюджвальніка насення маку, але ж прыцягваем яго толькі да адміністрацыйнай адказнасці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Ён плаціць у падатковай інспекцыі штраф і… узнімае цану на мак, каб пакрыць свае расходы. Міністэрства ўнутраных спраў падрыхтавала праект па кантролі за рэалізацыяй насення маку. Я лічу, што дзяржава павінна ўзяць пад поўны кантроль гэтую рэалізацыю. Бо сітуацыя, якая існуе, наносіць шкоду ў тым ліку іміджу ўлады: звычайны грамадзянін лічыць, што міліцыя не працуе.
Сёння насенне неачышчанага маку афіцыйна завозіцца на тэрыторыю Беларусі з Украіны, Чэхіі… Між тым, зараз цана за 1 кг у Гомелі даходзіць да Br1 млн. Менавіта таму прадаўцы маку ніколі проста так не адмовяцца ад сваёй дзейнасці, ведаючы, што вялікай адказнасці не панясуць.
Хімікі і батанікі
Каналы, па якіх прыходзіць да нас атрута, таксама пастаянна адсочваюцца. Спайсы наркаспажыўцы замаўляюць часцей за ўсё праз інтэрнэт — з Кітая. Марыхуана, якая яшчэ 5–8 гадоў таму завозілася з Сярэдняй Азіі або Галандыі, зараз выспявае да неабходнай кандыцыі і ў нас — бо істотна змяніліся кліматычныя ўмовы. Дарэчы, сёлета на Гомельшчыне было знішчана больш за 55 тон гэтай дзікарослай наркасыравіны. Адначасова міліцыянеры па-ранейшаму сутыкаюцца з «батанікамі», якія, нягледзячы на забароны, вырошчваюць каноплі — ці на агародах, ці дома. Сёлета да адміністрацыйнай адказнасці за незаконнае вырошчванне нарказмяшчальных раслін на Гомельшчыне быў прыцягнуты 201 чалавек.
— Гераіну стала менш, — адзначае Юрый Маркевіч. — Ён вырабляецца ў Афганістане і праз тэрыторыю Расіі трапляе да нас. Два каналы паступлення амфетаміну з Санкт-Пецярбурга сёлета намі былі перакрыты. На тэрыторыі Гомельшчыны ў гэтым годзе выяўлены і знішчаны 3 наркалабараторыі. Калі вы думаеце, што іх трымалі нейкія спецыялісты ў галіне хіміі, — памыляецеся. Сёння ў інтэрнэце можна знайсці і рэцэпты, і адрас, дзе можна купіць кампаненты, і адпаведнае абсталяванне…
Сёлета ў маланаселенай вёсцы аднаго з чарнобыльскіх раёнаў міліцыянеры знайшлі больш за 10 кілаграмаў марыхуаны, якая захоўвалася ў трох мяшках. Мяшкі — у скрынях, а скрыні — у яміне, вырытай у адрыне і засыпанай сенам. Раслінная атрута, якой хапіла б на 40 тысяч доз, была канфіскавана. Гэта стала магчымым пасля затрымання некалькіх збытчыкаў у Гомелі.
Увага: дзеці!
— Хаця маё падраздзяленне аператыўнае (мы выяўляем злачынствы, збытчыкаў, перакрываем каналы, дзейнасць падпольных наркалабараторый), але ж наша работа не будзе дасканалай без адпаведнай прафілактыкі, — лічыць Юрый Маркевіч. — Таму мы падрыхтавалі метадычныя рэкамендацыі «Бацькам аб наркаманіі: як абараніць дзяцей». Знялі відэафільмы аб паламаных лёсах людзей. Калі раней наркотыкі былі праблемай нестабільных сем’яў, зараз гэта не так. Толькі адзін прыклад. За месяц, пакуль бацькі адпачывалі, сын спустошыў кватэру. Высветлілася, што за гэты непрацяглы час падлетку далі паспрабаваць наркотык, а потым растлумачылі, што ён каштуе грошай. У яго вельмі хутка сфарміравалася залежнасць, і ён прадаў усё, толькі каб атрымаць зелле. Бацькі ўпэўнены, што дзяцей трэба накарміць, апрануць — і ўсё. А што ў дзіцяці ў галаве, у душы і сэрцы — нікога не хвалюе. Дзеці, якія належаць самі сабе, трапляюць у групу рызыкі. Сённяшняе грамадства спажывання спрыяе таму, каб у чалавека пастаянна ўзнікала жаданне паспрабаваць нешта новае. На пытанне: «А чаго яшчэ я ў жыцці не спрабаваў?» у некаторых адказ адзін: «Толькі наркотыкі». Патрэбна, каб людзі мелі не толькі матэрыяльныя каштоўнасці.
Да крымінальнай адказнасці па лініі наркакантролю сёлета прыцягнута каля 300 чалавек. З іх 23 — навучэнцы сярэдніх і студэнты вышэйшых навучальных устаноў і 13 — непаўналетнія. Між тым, праведзеныя сярод моладзі даследаванні сведчаць аб тым, што больш за 40% пра наркотыкі даведаліся са СМІ — як пра нешта станоўчае. 3% спажывалі іх хаця б раз у жыцці. Юрый Сяргеевіч упэўнены: калі ў вашага сына ці дачкі з’явіўся сябар-наркаман, трэба любым чынам абараніць дзіця ад стасункаў з ім. Бо наркаман у пэўны момант абавязкова прапануе наркотык сябру:
— Я за тое, каб абмежаваць прысутнасць нават намёкаў на ўжыванне наркотыкаў. Часам на рэкламе чагосьці бясшкоднага ў кутку намалявана галінка канопляў. Распаўсюджаны капялюшыкі з выявай ліста канопляў. Гэта ж утоеная рэклама наркотыкаў. Неабходны закон пра забарону нават такой ускоснай рэкламы смяротнай атруты.
Метадон — не выратаванне
У Светлагорску некалькі гадоў працуе так званая замяняльная «метадонавая праграма». Сутнасць яе ў легальным прадастаўленні наркотыку тым, хто пакутуе на нарказалежнасць. На базе наркалагічнага дыспансера адкрыты кабінет, дзе афіцыйна зарэгістраваныя наркаманы атрымліваюць сваю штодзённую «дозу». Гэта вымушаная мера, лічаць некаторыя спецыялісты, якая, аднак, дазваляе трымаць сітуацыю з ужываннем наркотыкаў заўзятымі прыхільнікамі гэтага зелля пад некаторым кантролем. Такім чынам наркаман выключаецца з крымінальнага асяроддзя, не шукае прыгод для сябе і не стварае для сваякоў сацыяльнага напружання. Тым не менш Юрый Маркевіч лічыць, што метадонавая праграма з’яўляецца толькі легалізацыяй наркаманіі:
— Магчыма, ад такой праграмы ёсць нейкія плюсы, але ж, на мой погляд, мінусаў больш. Адзін наркаман афіцыйна атрымлівае сваю «дозу», а іншы, не зарэгістраваны, будзе затрыманы з наркотыкам і прыцягнуты да адказнасці. Да таго ж не кожны наркаман спажывае наркотык штодзень, а ў гэтай легальнай сітуацыі ён абавязкова прыйдзе. Вельмі сумніўна, што пасля спажывання метадону многія з іх уладкуюцца на працу… Пытанняў больш, чым адказаў. Я лічу, што павінна быць сістэма прафілактыкі, прававое ўздзеянне, лячэнне і рэабілітацыя. Ёсць прыклады, калі былыя наркаманы свядома адмаўляліся ад ужывання зелля. Нядрэнныя вынікі ў рэабілітацыйных цэнтраў, якія працуюць з наркаманамі на тэрыторыі Гомельшчыны. У іх часцей за ўсё былыя наркаманы дапамагаюць нарказалежным. На сваім прыкладзе падказваюць, як можна пазбавіцца ад залежнасці. За год-паўтара пры моцным жаданні людзей атрымліваецца адцягнуць ад наркотыкаў…
Сёння галоўная задача — не дапусціць, каб наркотыкі зноў сталі моднымі, бо такая «мода» заўсёды знойдзе сваіх ахвяр. З праблемай спраўляцца можна, але ж толькі ўсім разам.
Ірына АСТАШКЕВІЧ, «Звязда»

comments powered by HyperComments

Теги: ВИЧ, милиция, молодежь, наркомания, наркотики, СПИД, Юрий Маркевич

Палкоўнік міліцыі пра Светлагорск: «Літаральна ў кожнага быў ці то сусед-наркаман, ці то сваяк-наркаман, ці то знаёмы-наркаман»
Оцените статью

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля