Новости

  • Интернат в Паричах и две сельские библиотеки проданы под жилье

    Нежилое здание площадью 301 кв. м в Паричах выставлялось на аукционные торги 6 раз. Последний аукцион 11 сентября 2014 года оказался удачным: на него зарегистрировалось 3 участника и в результате торгов начальная цена продажи имущества выросла с 3 базовых величин до 78,4 млн. рублей. Недвижимость приобретена физическим лицом с целью реконструкции под жилое помещение. 23 сентября […]

  • «Химик» выиграл у «Минск-2″ со счетом 3:2

    9 ноября в Минске состоялся матч 28-го тура Первой лиги между «Химиком» и «Минск-2″. Наша команда победила со счетом 3:2. Первыми на 19 минуте встрече гол забили футболисты столичного клуба. На 48 минуте Дмитрий Харитончик из «Химика» сравнял счет, а на 57 — вывел команду вперед. Через 11 минут, на 68 минуте, счет снова сравнялся […]

  • Сколько получают водители и кондукторы в автопарке?

    Таблица с данными о зарплатах водителей и кондукторов филиала «Автобусный парк №5 г. Светлогорска» опубликована в социальной сети «Одноклассники». Из нее следует, что в августе 2014 года зарплата водителей городских автобусов составляет порядка 6,377 млн рублей, загородных — чуть больше 6 млн., а зарплата кондукторов — 4,621 млн рублей. Но пользователь porsche caenovih, опубликовавший фотографию, пишет, что […]

  • «Химик» одержал победу на «Полоцком» со счетом 6:0

    В перенесенном матче 17-го тура «Химик» разгромил «Полоцк» со счетом 6:0. Матч состоялся 23 октября на стадионе «Бумажник» в присутствии 300 зрителей. Голы забили: 1:0 — Архипцев (40). 2:0 — Жданович (60). 3:0 — Лепин (70). 4:0 — Лепин (79). 5:0 — Котин (82). 6:0 — М.Дашук (90+3, с пенальти). comments powered by HyperComments Теги: Бумажник, молния, Полоцк, […]

  • «Школьный базар» состоится в субботу 23 августа

    23 августа 2014 года с 10.00 до 15.00 в районе городского Центра культуры состоится ярмарка «Школьный базар – 2014». Будет организована — распродажа одежды школьного ассортимента; — демонстрация одежды для школьников; — культурно-развлекательные мероприятия для детей; — продажа кулинарных и кондитерских изделий, прохладительных напитков и мороженого, продукции ОАО «Жлобинский мясокомбинат». Источник: «Светлагорскія навіны» comments powered […]

Ці пагодзіцца райвыканкам даць школам імёны замест лічбаў?


Віктар Раманцоў, краяўнаўца і журналіст, прапануе скасаваць назвы светлагорскіх школ па лічбах (1-6,8-12), спартовых школ ДЮСШ (1-5) і прысвоіць ім імёны вядомых землякоў, якія нарадзіліся ў Светлагорскім раёне. Адпаведны зварот і свае прапановы па славутых імёнах ён даслаў начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму Светлагорскага райвыканкама Людміле Вялічцы. Публікуем тэкст зварота:
У горадзе Светлагорску дзейнічаюць 12 школ і яшчэ 16 школ у Светлагорскім раёне. Акрамя таго, у горадзе ёсць дзве навучальныя установы прафесійнай адукацыі: Светлагорскі індустрыяльны каледж і Светлагорскі дзяржаўны прафесійны ліцэй хімікаў, а таксама некалькі ДЮСШ.
І калі школы ў раёне называюцца па вёсках, у якіх знаходзяцца, то ў горадзе яны пазначаны па нумарах з савецкіх часоў. У мяне асабіста нумарныя назвы нашых устаноў сярэдняй адукацыі выклікаюць асацыяцыі з вязнямі канцэнтрацыйных лагераў і ўстановымі для пазбаўлення волі – турмамі, калоніямі. Прабачце, за такое параўнанне. Нумары школ не нясуць ніякай сэнсавай, выхаваўчай, нацыянальнай, ідэалагічнай нагрузкі.
Пэўным выключэннем з’яўляецца колішняя Светлагорская школа №7, якая сёння называецца проста – Светлагорская гімназія, без нумару.
Узорны прыклад для мяне назвы школы ў Светлагорскім раёне – гэта Чыркавіцкая сярэдняя школа імя Пятра Стэфаноўскага.
ПРАПАНУЮ:
З Вашай ласкі ў Светлагорскім раёне пачаць паступовае прысваенне «лічбавым школам» г. Светлагорска (1-6, 8-12, гімназіі) імёнаў нашых славутых землякоў. Вопыт такого перайменавання ў нашым раёне ёсць.
Рашэннем Светлагорскага выканаўчага камітэта ад 30.08.2006 г. №1023 ДУА «Чыркавіцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа» было прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Пятра Стэфаноўскага.
Пятро Стэфаноўскі (1903-1976) – гэта наш славуты зямляк, лётчык-выпрабавальнік, генерал-маёр авіяцыі, які нарадзіўся на хутары Пакроўка, які ў перыяд калектывізацыі быў сселены ў вёску Чыркавічы.
Я ўпэўнены, што ў Светлагорскім раёне набярэцца 11 славутых людей: педагогаў, вучоных, краязнаўцаў, спартоўцаў, якімі славіцца наша Светлагоршчына, імёны якіх могуць быць нададзены нашым гарадскім школам.
Калі Вы пагадзіцеся распачаць такую працу і назаўсёды развітацца з лічбамі школ, замест якіх з’явяцца імёны нашых славутых землякоў, дазвольце нагадаць тых, хто праславіў сваю Радзіму — Светлагоршчыну.
Сцяпан Міхайлавіч НЕКРАШЭВІЧ (08.05.1883, фальварак Данілоўка Бабруйскага павета Мінскай губерні — 20.12.1937) — беларускі навуковец і грамадскі дзеяч, ініцыятар стварэння і першы старшыня Інстытута беларускай культуры (цяпер — Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі), акадэмік Акадэміі навук Беларусі. Разам з Я. Ф. Карскім і І. В. Воўк-Левановічам уваходзіць у лік заснавальнікаў сучаснай беларускай мовы.
Аляксандр Нічыпаравіч ШЫМАНОЎСКІ (31 жніўня 1850, с. Чэрнін Чэрнінскай воласці Бабруйскага павету Мінскай губерні — 1918) — беларускі этнограф і фалькларыст; педагог, пушкініст.
Нарадзіўся ў сям’і святара праваслаўнай Свята-Георгіеўскай царкве в. Чэрнін, Пачатковую адукацыю А. Шыманоўскі атрымаў у Чэрнінскім народным вучылішчы, затым скончыў гімназію ў г. Мазыры Мінскай губерні. У 1874 г. скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта.
Працаваў выкладчыкам рускай мовы і славеснасці ў 1-й мужчынскай гімназіі г. Кішынёва, Бесарабская губерня (1874-1901). Стацкі дарадца (1887). Унёс прыкметны ўклад у развіццё гімназічнай адукацыі ў Бесарабіі. Па звестках 1903, 1912 гг. абіраўся на пасаду таварыша (намесніка) дырэктара Кішынёўская гарадскога грамадскага банка. У 1914 г. Бесарабскі дваранскае дэпутацкі сход зацвердзіў А. Шыманоўскага ў спадчынным дваранстве. Падчас паездак на радзіму сабраў матэрыял па беларускім фальклоры і этнаграфіі і склаў зборнік «Мінская губерня і яе народная творчасць у сувязі з апісаннем народных свят і абрадаў» (1898 г. Архіў Расійскага геаграфічнага таварыства. Ф. 20. Воп. 1. Адз. зах. 8.). Вывучаў Кішынёўскі перыяд жыцця і творчасці А. С. Пушкіна, быў актыўным удзельнікам кампаніі па ўстаноўцы помніка паэту ў Кішынёве (трэцяга пасля маскоўскага і санкт-пецярбургскага).
Мікалай Антонавіч МІЦКЕВІЧ (1901-1954) — Беларускі савецкі рэжысёр і акцёр, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, нарадзіўся ў мястэчку Парычы. У 1918-1920 г.г. — акцёр Першага беларускага таварыства драмы і камедыі. Пасля заканчэння Беларускай студыі драмы ў Маскве, працаваў у Беларускім тэатры ім. Я. Коласа. У 1931-1933 г.г. кіраваў студыяй пры тэатры, пазней быў рэжысёрам тэатра на Украіне. Знаўца беларускага фальклору і нацыянальных тэатральных традыцый М. Міцкевіч паставіў яркія спектаклі па п’есах беларускіх драматургаў А. Аляксандровіча («Напор»), І. Гурскага («Качагары»), К. Крапівы «Пяюць жаваранкі». Сярод іншых аўтараў былі: П. Бамаршэ («Жаніцьба Фігаро»), М. Пагодзін («Крамлёўскія куранты»), Б. Лаўранёва («Разлом») і інш. Адна з галоўных заслуг М. Міцкевіча ў тым, што ён выступаў як рэжысёр-наватар, першаадкрывальнік не толькі новых шляхоў у мастацтве, але і новых маладых аўтараў.
Іван Фёдаравіч ХМАРУН (08.03.1916, в. Баравікі Светлагорскага р-на Гомельскай вобл. – 13.11.1998), Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Дзяцінства прайшло ў в. Баравікі, тут скончыў 7 класаў. З 1930 па 1937 гг. працаваў сталяром на будаўнічай базе Шацілкаўскай суднаверфі. У 1937г. прызваны на ваенную службу, удзельнічаў у вызваленні Заходняй Беларусі, вайне СССР з Фінляндыяй, вызваленні Бесарабіі.
Скончыў Омскае артылерыйскае зенітнае вучылішча. Служыў на Далёкім Усходзе. З 1942 г.. на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнік Сталінградскай бітвы, баёў пад Харкавам. Пасля капітуляцыі нацысцкай Германіі ўдзельнічаў у баях з Японіяй. Дэмабілізаваўся ў 1946 г. Працаваў у Мазыры дыспетчарам Воблнарыхтзерне, у Баравіках — брыгадзірам будаўнічай брыгады. У 1950 годзе прыязджае ў Шацілкі (цяпер г. Светлагорск), з 1954 — брыгадзір будаўнічай брыгады, будаваў Васілевіцкую ДРЭС. У 1962 годзе ўзначаліў брыгаду будаўнікоў будтрэста №20. Брыгада І. Ф. Хмаруна першай у горадзе заваявала званне «Брыгада камуністычнай працы», ёй даручалі самыя адказныя аб’екты: яна будавала першую і другую чаргі завода штучнага валакна, першыя корпусы цэлюлозна-кардоннага камбіната, жылыя дамы. Звання Героя Сацыялістычнай Працы І. Ф. Хмарун атрымаў 11 жніўня 1966 года. Узнагароды: ордэн Леніна (1966), медалі «За перамогу над Германіяй», «За перамогу над Японіяй», «Ветэран працы», юбілейныя медалі. У 1981 годзе пастановай Прэзідыума Светлагорскага гарвыканкама І. Ф. Хмаруну было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін г. Светлагорска».
Сяргей Несцеравіч ПРАЧ (1919-1986). Краязнаўца, мовазнаўца, нарадзіўся ў в. Расава. Вучыўся ў Мінскім тэхнікуме народна-гаспадарчага ўліку, Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1965 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут. З лістапада 1939 года служыў у шэрагах Чырвонай Арміі. Ваяваў на Заходнім, Другім і Трэцім Беларускіх франтах. За баявыя і працоўныя заслугі ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I і II ступеняў, медалямі. Пасля вайны ўдзельнічаў у аднаўленні народнай гаспадаркі. Працаваў у калгасе, быў адказным сакратаром раённага радыёвяшчання, у 1951-1961 г.г. — рэдактарам газеты «Ленінская перамога». У 1961 г. быў абраны сакратаром выканкама раённага Савета народных дэпутатаў, працаваў адказным сакратаром раённай газеты «Агні камунізму», настаўнікам у СШ №7. Вёў вялікую даследчую працу па краязнаўстве, збіраў матэрыял для тапанімічнай слоўніка Светлагорскага раёна. Яго матэрыялы па лексіцы вёсак Светлагорскага раёна ўвайшлі ў зборнік «Матэрыялы для слоўніка народна-дыялектнай мовы», які ў 1960 г быў падрыхтаваны да выдання ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пад агульнай рэдакцыяй Ф. Янкоўскага.
Усевалад Яўгенавіч МІГАЙ (1927-1994) — член Саюза журналістаў СССР, нарадзіўся ў 1927 годзе ў Парычах. У 1941 годзе скончыў 6 класаў. Акупацыю перажыў у Парычах. Затым трапіў на фронт, быў кантужаны, пасля яго залічылі ў асаблівы працоўны батальён 1-га Беларускага фронту. У Парычы вярнуўся толькі ў 1947 годзе. Працаваў кінамеханікам. Шмат часу надаваў самаадукацыі. Пісаў нататкі і друкаваўся ў газетах «Ленінская перамога», «Гомельская праўда», «Звязда», «Савецкая Беларусь», іншых выданнях. Першы нарыс В. Мігая «У глыбіні Палесся» прагучаў у эфіры рэспубліканскага радыё 4 лістапада 1958 года. У 1962 годзе прыняты ў Саюз журналістаў СССР. У 1975 годзе стаў лаўрэатам міжнароднай журналісцкай прэміі за лепшы нарыс, прысвечаны 30-годдзю Перамогі над фашызмам. Пры жыцці выдаў кнігі «Незаказные лісты», «Зноў у страі», рыхтаваў для выдання кнігу «Бярэзіна ў агні». Адна з вуліц у п. Парычы носіць імя Усевалада Мігая, на доме, дзе ён нарадзіўся і вырас, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Георгій Кузьміч МІТРАХОВІЧ (09.03.1930, в. Прудок Парыцкага р-на — 2001), Заслужаны будаўнік БССР (1965). У Светлагорску з 1955 г. У 1965 годзе ўзначаліў комплексную брыгаду СУОР-150, якая працавала на бу-даўніцтве завода штучнага валакна, будавала жылыя дамы маладога горада, прамысловыя аб’екты. Брыгада пад кіраўніцтвам Г. К. Мітраховіча штомесяц выконвала вытворчыя заданні на 120-125% пры выдатнай якасці работ. З траўня 1979 г. да выхаду на пенсію працаваў майстрам вытворчага навучання навучальнага пункта будтрэста № 20. За дасягнутыя поспехі ў будаўніцтве завода штучнага валакна прысвоена званне «Заслужаны будаўнік БССР». Узнагароджаны ордэнам Леніна (1966). Пастановай Светлагорскага гарвыканкама № 240 ад 16.07.1986 г. яму прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін г. Светлагорска».
Уладзімір Іосіфавіч РАГОВІЧ (1938-2005) — Беларускі харавы дырыжор, фалькларыст, педагог, нарадзіўся ў г. п. Парычы. Скончыў 7 класаў Парыцкай сярэдняй школы. Працаваў інструктарам-масавіком ў раённым Доме культуры. Вучыўся ў Гомельскім музычным вучылішчы. Пасля заканчэння Беларускай кансерваторыі быў запрошаны Р. Шырмай у Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу. З 1970 па 1982 год — дырыжор Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы ім. Р. Шырмы, а таксама — старшыня Саюза кампазітараў БССР. Уладзімір Іосіфавіч Раговіч пераклаў літургію Cвятого Іаана Златавуста для свецкага харавога выканання, з’яўляецца аўтарам зборнікаў песеннага фальклору, аўтар трохтомніка «Песенны фальклор Палесся».
Аляксандр Фёдаравіч БОЙЧАНКА (нарадзіўся ў 1943 г. ў в. Козлоўка Светлагорскага раёна — 08.02.2012), трэнер-выкладчык, працаваў дырэктарам установы «Дзіцячая юнацкая спартыўная школа №5» г. Светлагорска.
Адукацыя вышэйшая. У 1970 г. скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Фізічнае выхаванне». У траўні 1975 г. А.Ф.Бойчанка арганізаваў у г. Светлагорску спартыўна-тэхнічны клуб «Чайка». Створаная ім унікальная школа радыстаў выхавала плеяду майстроў спорту міжнароднага класа і майстроў спорту па радыётэлеграфіі, чымпіёнаў свету і Еўропы па хуткаснай радыётэлеграфіі.
І іншыя.
Наданне школам Светлагорска і раёна імёнаў нашых славутых землякоў паспрыяе развіццю краязнаўчай, даследчай працы сярод навучэнцаў. У перспектыве пры школах могуць быць створаны музеі.

comments powered by HyperComments

Ці пагодзіцца райвыканкам даць школам імёны замест лічбаў?
Оцените статью

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля