Артыкулы пра гісторыю Светлагоршчыны ў ІІІ зборнік “Шацілкаўскіх чытанняў” прымаюцца да 31 жніўня
У 2013 годзе плануецца выпуск ІІІ зборніка артыкулаў “Шацілкаўскія чытанні”, паведамляе член ініцыятыўнай групы Тэльман Маслюкоў у сваім Фэйсбуку.
Ініцыятыўная група запрашае навукоўцаў і даследчыкаў узяць удзел у напісанні артыкулаў, а таксама далучыцца да грамадскай ініцыятыўнай групы па выпуску зборніка.
Мэта выдання – аб’яднанне і папулярызацыя даследаванняў, якія звязаны з нашым краем (Светлагорскі і суседнія раёны), а таксама працаў даследчыкаў – нашых зямлякоў (якія нарадзіліся ці жылі раней у гэтых раёнах). Могуць быць апублікаваны матэрыялы па любой навуковай галіне. У прыватнасці, вітаюцца артыкулы, напісаныя па выніках гісторыка-краязнаўчых даследаванняў, да якіх былі далучаны навучэнцы, студэнты і дабраахвотнікі.
Таксама мяркуецца публікацыя юнацкіх артыкулаў (навучэнцаў 10 – 11 кл., студэнтаў). З пытаннямі можна звяртацца на эл. адрас szacilki450@gmail.com, або па тэл. +375 29 616 95 96 – Аляксандр Петухоў. Артыкулы прымаюцца да 31 жніўня.
Ініцыятыўная група: Т. В. Маслюкоў (гісторык, настаўнік гісторыі сярэдняй школы № 10 г. Светлагорска), А. В. Петухоў (магістр гістарычных навук, супрацоўнік Чыркавіцкага філіяла Светлагорскага гісторыка-краязнаўчага музея), А. А. Раманцоў (філолаг, карэспандэнт газеты “Хімікі” вытворчага аб’яднання “Светлагорскае Хімвалакно”).
Тут можна паглядзець патрабаванні да афармлення, а тут прыклад.
Спампаваць папярэднія зборнікі “Шацілкаўскіх чытанняў”
comments powered by HyperComments
Теги: Александр Петухов, Важное, литература, наука, Тельман Маслюков, Шатилки, Шацілкаўскія чытанні
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.