Фільм Віктара Раманцова «Шацiлкi — Светлагорск: мiты i рэалii» з’явіўся ў інтэрнэце
Дакументальны фільм «Шацілкі-Светлагорск: міты і рэаліі», зняты краязнаўцам і журналістам Віктарам Раманцовым у 2013 годе, са згоды аўтара быў 9 студзеня 2014 года апублікаваны на Ютубе.
У фільме акрэслены тры міты, створаныя пра Светлагорск: што горад вядомы з 1961 года, што горад малады і што горад не мае нічога агульнага з Шацілкамі. На пряцягу 35-хвіліннага фільма гэтыя міты разбураюцца. Паказваюцца дакументы, якія гэта абвяргаюць, каментары даюць спецыялісты. Есць кадры з археалагічных раскопак Светлагорска. Аўтар прыходзіць да высновы, што Светлагорск — гэта пераназваныя Шацілкі, якія ўзгадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1560 годзе. І галоўная выснова — у Светлагорска ёсць гістарычны цэнтр, як і ва ўсіх старадаўніх еўрапейскіх гарадоў.
Дарэчы, можна набыць дыск з гэтым фільмам і тым самым фінансава падтрымаць аўтара для стварэння новых фільмаў і кніг. Як нам расказаў Віктар Раманцоў, ён плануе зрабіць фільм пра горад Казімір, рыхтуе кнігу «Горад для моцных людзей» і піша другую чатску кнігі «Зведаная зямля: Светлагоршчына ў пытаннях і адказах». Для набыцця дыска трэба звязацца з Віктарам — netut333@mail.ru, Skype: ramancou, маб. тэлефон — +375293940655.
Пра аўтара:
Віктар Раманцоў нарадзіўся ў Светлагорску ў 1970 годзе. Закончыў 8 класаў СШ №6 г. Светлагорска. Потым вучыўся ў Светлагорскім індустрыяльным тэхнікуме на аддзяленні “Водныя шляхі зносін”, які закончыў у 1989 г. Атрымаў спецыяльнасць “тэхнік водных шляхоў”. Але па прафесіі папрацаваць не давялося. Быў прызваны ў пагранічныя войскі СССР. У 1991 годзе пасля службы ў войску Віктар Раманцоў паступіў на філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Выбраў сабе накірунак дзейнасці – літаратуразнаўства. Адна з курсавых прац Віктара Раманцова па літаратуразнаўству заняла 3 месца сярод студэнітаў Беларусі. З 1998 года працуе ў журналістыцы. Спачатку карэспандэнтам у газеце “Хімікі” вытворчага аб’яднання “Хімвалакно”. З 2004 па 2008 год – карэспандэнт газеты “Ранак-плюс”. З 2010 года зноў працуе ў газеце “Хімікі”. Віктар Раманцоў – ініцыятар адкрыцця Здудзіцкага каменнага крыжа (14 ст.), які захоўваецца ў Парыцкай царкве; першым прапанаваў адшукаць археалагічным шляхам горад Казімір, які знаходзіўся на месцы вёскі Каралёва Слабада-2 і меў магдэбургскае права. Піша эсэ, даследванні, артыкулы, у якіх пераасэнсоўвае падзеі мінулага і сучаснага Светлагоршчыны і Беларусі. У 2011 годзе выйшла першая кніга аўтара «Зведаная зямля: Светлагоршчына ў пытаннях і адказах».
comments powered by HyperComments
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.