Дзе вы, гаспадары Шацілкаўшчыны-Светлагоршчыны?

За апошнія 60 год жыхарам Светлагорскага (Парыцкага) раёна тройчы пашанцавала мець ва ўладзе свайго чалавека — ураджэнца тутэйшай зямлі. Яшчэ ніколі на чале Светлагорскага раёна на стаяў чалавек родам з гэтага горада.

Міхаіл Ільіч МітраховічЗ 1965 па 1982 год старшынём Светлагорскага гарвыканкама быў Міхаіл Ільіч Мітраховіч родам з вёскі Казлоўка Парыцкага раёна. Працягласць займанай пасады – 17 год. Па мерках гісторыі гэта зусім мала, а па савецкіх мерках – вялікі час. Нікому з кіраўнікоў горада і раёна не пашанцавала столькі быць ва ўладзе. Хаця, з іншага боку, за 17 год не падвысіцца па лесвіцы чыноўніка можа толькі кіраўнік, які мае вялікі аўтарытэт у сваёй мясцовасці, але не мае ніякіх знаёмстваў, “валасатай рукі” ва ўладзе Гомельскай вобласці, іншых абласцей, Мінску.

Амаль усё сваё жыццё Міхась Мітраховіч прысвяціў роднай Парыччыне-Светлагоршчыне. Толькі аднойчы КПСС адправіла яго працаваць у Чачэрскі раён. Але ненадоўга.

У Міхаіла Мітраховіча шмат узнагарод: ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), ордэн «Знак Пашаны» (1974), ордэн «Знак Пашаны» (1981), медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945гг.» (1946), медаль «Ветэран працы» (1986), дзве Ганаровыя граматы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. За вялікі ўклад у заснаванне і развіццё горада Міхаілу Мітраховічу ў 1998 годзе было прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін г. Светлагорска”.

Кіраўнікі гарвыканкама
Другім нашым земляком, якому атрымалася пакіраваць Светлагоршчынай, быў Кірыл Давыдавіч Мазур родам з вёскі Мыслаў Рог (зараз Палескі сельсавет). У адрозненні ад Міхаіла Мітраховіча ён быў старшынём Светлагорскга райвыканкама. Але кар’ера кіраўніка нашага раёна Кірылы Давідавіча Мазура цягнулася нядоўга: з 1983 па 1985 год. Раней, з 1960 па 1983 год, наш зямляк працаваў на кіруючых пасадах у гаспадарчых, партыйных (КПСС) органах Рагачоўскага, Веткаўскага і Калінкавіцкага раёнаў. Завяршыў сваю працоўную кар’еру ён у Рэчыцкім райвыканкаме.

Апошні, хто з нашых землякоў кіраваў Светлагорскім райвыканкамам, стаў Аляксандр Міхайлавіч Дудко родам з вёскі Чэрнін (зараз Мікалаеўскі сельсавет). І яго час ва ўладзе раёна быў невялікі – таксама два гады: з 2000 па 2002.

– Менавіта гэта зямля дала мне дарогу ў жыццё, – пад час прызначэння на сваю пасаду казаў Аляксандр Дудко, агітуючы мясцовых дэпутатаў прагаласаваць за яго кандыдатуру.

Перад тым ён пабыў дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-склікання (1995), Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь (1996). Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь і Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Кіраўнікі райвыканкама

Калі б наша краіна была, як сказана ў артыкуле першым Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дэмакратычнай дзяржавай, то жыхары Светлагоршчыны раённага галаву абіралі б на выбарах. І я з упэўненасцю магу казаць, што ніякіх Шостакаў, Максіменак, ды што там казаць, Якабсонаў з Пірштукамі тут і духу не было.
Жыхары Шацілкаўшчыны-Светлагоршчыны, маючы права свабоднага выбару, ведаючы, што іх голас мае дзейснае значэнне і не будзе сфальсіфікаваны падкантрольнай камісіяй выбарчага участка, адчуваючы адказнасць за развіццё рэгіёна, жаданне самім нешта мяняць і бачучы, што іх дзеянні рэальна ўплываюць на жыццё раёна, абіралі б кіраўніка родам з Шацілак-Светлагорска альбо раёна — тутэйшага чалавека. З такога прасцей спытаць. Ён тут вырас і ведае праблемы свайго рэгіёну. І пыталі б шацілкаўцы-светлагорцы з абранага галавы раёна з усёй строгасцю. А ён (кіраўнік раёна), ведаючы, што адказны перад сваімі выбаршчыкамі-землякамі, рабіў бы ўсё для развіцця Светлагоршчыны, каб быць абраным на наступны тэрмін. Хацелася б паглядзець на такі час і на такога кіраўніка! Хаця б аднойчы!

Уявіце! Калі раённы галава робіць рамонт плошчаў, дарожак, тэрыторыі каля палацаў, карыстаючыся паслугамі фірмаў з суседніх раёнаў, абласцей, таму што дырэктарамі іх працуюць кум-брат-сват, будзь ласкавы, валі адсюль. За такія справы ў дэмакратычных краінах ён бы не ўтрымаўся ва ўладзе і тыдня.

Раённы галава як патрыёт сваёй Радзімы пакідае бюджэтныя грошы тут: аддае рамантаваць будынкі, тэрыторыі, дарогі ў першую чаргу мясцовым фірмам, прадпрыймальнікам.

Раённы галава, абраны народам, не на словах, а на справе зацікаўлены ў развіцці інфраструктуры. А шацілкаўцы-светлагорцы бачаць рэальныя перамены да лепшага.

Гэта вам не заяўлены летась заробак шацілкаўцаў-светлагорцаў у 508 даляраў у месяц. Толькі тупы не зразумее, што насамрэч гэта сярэдняе арыфметычнае суммы высокіх заробкаў начальнікаў – па 10-15 млн. і нізкіх заробкаў рабочых – па 2-5 млн. Не лічбамі трэба хваліцца (яны патрэбны для начальства ў Гомелі і Мінску), а рэальнымі зменамі. Спытаеце: якімі?

Гэта, калі ў горадзе ўсё будуецца хутка: гіпермаркеты, гандлёвыя дамы (не па 15 год), лядовы палац (ці пабудуюць яго калі?), “іранскі квартал” (будуецца ўжо 5 год). Напрыклад, як суперстар “Родная старонка”.

Гэта, калі ў горадзе з’яўляецца парк, агромністая дзіцячая пляцоўка, пляцоўка для катання на роліках і скейтбордах.

Гэта, калі з горада да прамысловай зоны з’яўляецца роварная заасфальтаваная дарожка.

Гэта, калі ў горадзе штомесяц кладзецца дробная плітка ўзамен той, што разваліліся, бо служыла ўжо 40 год, з часоў СССР. І мы бачым як, нарэшце, знік развалены асфальт за домам № 47 у мікрараёне “Першамайскі”, як, нарэшце, замянілі працёртыя да арматуры пліты ад “Маладзіка” да “Еўраопта”, як рэканструявалі сквер каля магазіна “Васілёк” у бок гімназіі ў мікрараёне “Моладзевы” і гэтак далей.

Гэта, калі абнаўляюцца скверы, на якіх абавязкова з’яўляюцц прыгожыя ліхтары, не горш, чым каля райвыканкама, і лавачкі са сметніцамі не забываюць ставіць.

Гэта, калі ў горадзе ёсць прыстойныя патрэбнікі ў кожным мікрараёне – твар горада для гасцей, а не смярдзючыя мачой на рынку “Моладзевы”, “Першамайскі”, набярэжнай, вакзале.

Гэта, калі рэальна адчуваеш, што твайго заробку хапае не толькі на ежу і камунальныя плацяжы.

Гэта, калі магчыма ўсё, таму што гараджане праз абраную ўладу вырашаюць любыя пытанні. І калі патрэбна – арганізуюць фінансавую добраахвотную дапамогу. Адным словам, адчуваюць гаспадарамі на сваёй зямлі.

Гэта, калі…мы не рабы, рабы не мы!

Віктар Раманцоў

comments powered by HyperComments
Ян Собесский
2015-03-22 12:15:35
Дзякуй, Віктар!!! Добры матэрыял для роздуму...
Калина
2015-03-22 14:23:55
Виктор, спасибо! Материал нужный, многие вопросы требуют незамедлительного решения. Те же туалеты. К примеру: на рынке Молодежный (собственник рынка КЖУП "Светочь") туалет действительно постоянно в антисанитарном состоянии, без хлорки, зачастую без освещения! А спуститься в туалет летом проблема, а зимой в гололед и снег... , даже при том, что лед стараются убрать, большая проблема. Меняются руководители КЖУП, заместители, мастера, контролеры и еще многие зам. замов, а никому из них не приходит в голову сделать обыкновенные поручни, привести это заведение в нормальное санитарное состояние, а потому, что недобросовестно относятся к исполнению своих обязанностей!
Калина
2015-03-22 15:42:58
Многие вопросы для светлогорских чиновников должны быть руководством в работе!
правдоруб
2015-03-27 05:36:49
Нашелся смелый человек,который назвал вещи своими именами.Некоторые из перечисленных руководителей района сделали в Светлогорске коррумпированную ячейку из своих людей,которые вместо того,чтобы следить за соблюдением закона, сами же его и нарушают в угоду своим ставленникам.Приведу пример,как к дому женщины с детьми ночью подъехали работники милиции,включили мигалки и сирены,поднявши таким образом вой на всю деревню.Только благодаря соседу ,который пригрозил позвонить о нарушении общественного порядка,удалось прогнать незванных гостей.Делали это работники милиции в угоду власти, с которой борется мать за своих приемных детей.