Жыхары горада збіраюцца прасіць аб перайменаванні ў Горвальскі тракт вуліц Лазо, Сацыялістычнай і Савецкай

Журналіст і краязнаўца Віктар Раманцоў апублікаваў у Фэйсбуку праект зварота ў Светлагорскія райвыканкам і Савет дэпутатаў з просьбай аб вяртанні гісторыка-культурнай спадчыны – назвы вуліцы Горвальскі тракт. Пад гэтым зваротам мяркуецца збіраць подпісы грамадзян да красавіка, а потым ужо накіраваць да прадстаўнікоў.мясцовай улад. Публікуем абгрунтаванне перайменавання, якое змяшчаецца ў праекце зварота:

Просім Вас разгледзець ў Светлагорскім Савеце дэпутатаў пытанне вяртання г. Светлагорску (да 1961 года – Шацілкі, Шацілавічы, Шацілінскі Востраў) яго гісторыка-культурнай спадчыны – назвы вуліцы Горвальскі тракт. Такое права гарантуецца артыкулам 15 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Артыкул 15. Дзяржава адказная за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны…

Таксама артыкулам 16, пунктам 4, часткай 2 Закона РБ “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў” ад 16.11.2010 года

(4. Переименование географических объектов допускается:

при необходимости возвращения отдельным географическим объектам их исторических наименований).

 

Горвальскі тракт – гэта самая старадаўняя вуліца, якая праходзіла праз Шацілінскі Востраў (Шацілавічы, Шацілкі)  ў напрамку з Бабруйска на Горваль. Горваль – гэта сучасная вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Горвальскі тракт упершыню пісьмова згадваецца ў прывілеі Вялікага князя літоўскага і караля Польскага Жыгімонта II Аўгуста ад 15 ліпеня 1560 года. У дакуменце сказана, што маёнтак Шацілінскі Востраў, з якога пачаўся Светлагорск, “размешчаны на гары, на тракце Горвальскім, на рацэ Бярэзіне”.

Копія прывілея на польскай мове захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі.

  1. Копія прывілея Вялікага князя літоўскага і караля Польскага Жыгімонта II Аўгуста ад 15 ліпеня 1560 года // НГАБ. Ф.686. Воп.1. Спр.9. Арк.86-88 адв. (на польскай мове).

Спіс асноўнай навуковай, краязнаўчай літаратуры, дзе згадваецца Горвальскі тракт:

  1. Рассадзін С. Аб пісьмовых крыніцах пра гістарычныя пачаткі сучаснага Светлагорска // Шацілкаўскія чытанні: матэрыялы ІІ гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. — Светлагорск, 2011, с. 23—37.
  2. Маслюкоў Т. Узнікненне Шацілак. Шацілы і Манкевічы – старажытныя шляхецкія роды Беларусі / Памяць: Светлагорск і Светлагорскі раён. Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. У 2-х кн. Кн.1. Мн. 2000. С. 47-49.
  3. Маслюкоў Т. Колькі гадоў Светлагорску? Новыя даныя аб часе ўзнікнення Шацілак // Светлагорскія навіны. 1990. 19 мая. С. 2.
  4. Рогалеў А. Колькі гадоў Светлагорску? / Сцежкі ў даўніну. Мн. 1992. С. 126-130.

Прашу звярнуць Вашу ўвагу на польскую карту 18 стагоддзя, на якой бачна, дзе праходзіць Горвальскі тракт:

Горвальскі тракт на мапе 18 ст.
Горвальскі тракт на мапе 18 ст.

Вашай увагі падаецца карта Расійскай імперыі 1866 года, трохвярстоўка, на якой можна пабачыць Горвальскі тракт. Ён ідзе праз Рудню, Какель (сучасны пасёлак Светач у межах Светлагорска) і Ваколіцу Шацілкі і далей на Слабаду Якімаўскую:

Ваколіца Шацілкі 1866. Трохвярстоўка
Ваколіца Шацілкі 1866. Трохвярстоўка

Карта Светлагорска ХХ ст.:

Карта XХ cт.
Карта XХ cт.

Параўноўваючы гэтыя тры карты, можна зразумець, што Горвальскі тракт – гэта сучасная дарога, якая ідзе з боку вескі Рудня (Чыркавіцкі сельскі Савет), праходзіць праз колішні пасёлак Светач (Какель, Какаль) вуліцай Сяргея Лазо, далей вуліцай Сацыялістычная, далей участкам вуліцы Савецкая (ад мемарыяльнага комплекса “Звон-набат” у напрамку Светлагорскай ЦЭЦ і далей у бок вёскi Якімава Слабада (Баравікоўскі сельскі Савет).

Прасіць Вас выступіць ініцыятарам вяртання гісторыка-культурнай спадчыны Светлагорска вымагае тое, што працэдура пастаноўкі такіх пытанняў у парадак дня паседжання раённых Саветаў дэпутатаў ад імя жыхароў горада Светлагорска складаная.

Згодна артыкула 19, пункта 1, Закона РБ “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў”, у якім рэгламентуецца такая працэдура, гэта могуць зрабіць “мясцовыя Советы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы і іншыя арганізацыі, а таксама грамадзяне пасля правядзення па гэтаму пытанню мясцовага сходу альбо мясцовага рэферэндуму”

(Статья 19. Порядок присвоения наименований физико-географическим объектам и их переименования

  1. Предложения о присвоении наименований физико-географическим объектам и их переименовании могут вносить местные Советы

депутатов, исполнительные и распорядительные органы, другие организации, а также граждане после проведения по этому вопросу местного собрания или местного референдума).

Працэдура правядзення мясцовага сходу і рэферэндуму ў асноўным таксама прэрагатыва мясцовых органаў улады.

Звярнуцца да Вас нас падштурхнуў артыкул 54 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: “Кожны абавязаны берагчы гісторыка-культурную, духоўную спадчыну і іншыя нацыянальныя каштоўнасці”.

Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што з трох сучасных вуліц Светлагорска, дзве вуліцы (вул. Лазо, вул. Сацыялістычная) у мінулым былі Горвальскім трактам. А ў сучаснай вул. Савецкая — толькі ўчастак (ад мемарыяльнага комплекса Звон-набат да Светлагорскай ЦЭЦ) з’яўляўся ў мінулым Горвальскім трактам.

Гэта не павінна Вас бянтэжыць. На Беларусі ёсць прыклады вяртання ўчасткам вуліц іх старадаўніх назваў.

У 1987 годзе участку вуліцы Якуба Коласа ў горадзе Мінску было вернута старая назва — Лагойскі тракт. У 1956 годзе Лагойскі тракт быў пераназваны у вуліцу Якуба Коласа.

У 2009 годзе участку вуліцы Першамайская ў горадзе Гомелі была вернута старая назва — вул Ірынінская. А ў 2013 годзе рашэннем Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў №198 от 21 мая «Аб перайменаванні элементаў вулічна-дарожнай сеткі горада Гомеля» другі участак вуліцы Першамайская канчаткова быў пераназваны ў вуліцу Ірынінскую.

Безумоўна, Вас будзе хваляваць фінансавыя пытанні пераназвання вуліц: замена пашпартоў, юрыдычных дакументаў фірм, ІП і г.д. З выхадам Указа Прэзідэнта РБ №160 ад 9.04.2012 года “Аб адраснай сістэме” неабходнасць імгненнага ўнясення зменаў ва ўстаноўчыя дакументы юрыдычных і фізічных асоб адпала. Яны павінны ўносіцца адначасова з унясеннем у іх іншых змяненняў у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам. Напрыклад, пасля заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта: новы выдадуць ужо з указаннем новай назвы вуліцы.

comments powered by HyperComments
Заместитель председателя
2015-02-24 23:50:27
Поддерживаю.
Генадзій Бальшакоў
2015-02-25 20:45:57
Правильно, Виктор! Спасибо за инициативу!
Александр Скурчаев
2015-02-28 21:54:45
На волне всплеска национализма идея может пройти. По сути идея глупая, т.к. потребует финансовых затрат от граждан и рутину с переоформлением документов... Если бы изменяли название улицы где я живу, то однозначно приложил бы усилия чтобы оставить название без изменений...
POPS
2015-03-05 09:16:37
А зачем это делать?