Гісторыя Светлагорска па версіі райвыканкама

Толькі людзі, якія не паважаюць і ненавідзяць гісторыю ўласнага горада, могуць змяшчаць такія звесткі пра яго на афіцыйным сайце Светлагорскага райвыканкама, піша Віктар Раманцоў у сваім блогу. Гутарка пойдзе пра раздзел “Город Светлогорск: историческая справка”.

Чытаем: Земли современного Светлогорского района в древние времена заселяли славянские племена дреговичей, которые были объединены в Турово-Пинское княжество”. Тут усё напісана правільна, але гэта пра Светлагорскі раён, а не пра горад. Наступны сказ: В XIII веке земли Светлогорщины входят в состав Великого княжества Литовского”. Тое ж самае.

Наступны сказ – гэта вяршыня тупасці аўтараў складання гістарычнай даведкі горада Светлагорска. Чытаем: С 1500 по 1537 г.г. Гомельская волость входит в состав Московского государства, а с 1569 года в состав Речи Посполитой”. Пры чым тут Гомельская воласць? І якое яна мае дачыненне да Светлагорска? Невукі!
Ужо тры сказы напісана – і ніводнага пра Светлагорск.

Чытаем наступны: В 1772 году в результате раздела Речи Посполитой между Австрией, Пруссией и Россией земли Гомельщины отошли к Российской империи”. Карацей, пачынаючы з трэцяга сказа, плюс чацвёрты, пераключыліся на Гомельшчыну. Па вялікім рахунку гісторыя Светлагорска ў складзе Гомельскай вобласці — мізэрная (з 1954 па 2014 – усяго 60 гадоў). Але тут нават пракол па гісторыі Гомельскай вобласці. Не ўсе землі Гомельшчы ў 1772 годзе адыйшлі да Расійскай імперыі. У прыватнасці, Светлагоршчына яшчэ не адышла да ўлады каланізатараў. Гэта адбудзецца толькі у 1793 годзе. Дзе гісторыя Светлагорска, аўтары? Га-а-а-а?!

Наступны сказ зноў жа тычыцца гісторы Светлагорскага раёна: Светлогорский (ранее Паричский) район был образован 17 июля 1924 года. Первое же письменное упоминание о Паричах найдено в «Инвентарном списке» Бобруйского староства 1639 года. Тогда здесь было всего 15 сельских домов. В 1797 году деревня полностью сгорела, а спустя год российский император Павел І подарил отстроенный Паричский двор адмиралу Петру Ивановичу Пущину, со знаменитым родом которого в дальнейшем неразрывно связана более чем вековая история Парич”. Тут болей нават гісторыя Парычаў, прычым “прагнуліся” аўтары “исторической справки” перад каланізатарамі Пушчынамі – Расеюшкай.
І толькі наступны сказ штосьці нам паведаміў пра Светлагорск: В начале 50-х годов ХХ-го столетия было принято решение о возведении в небольшом поселке Шатилки Василевичской ГРЭС (ныне Светлогорской ТЭЦ). В феврале 1954 года началось ее строительство”. Але гэты сказ будзе зразумелы толькі карэнным жыхарам Светлагорска. Старонкавы жа чытач наўрад ці зразумее ў чым сувязь паміж Шацілкамі і Светлагорскам.

Чытаем далей: Недалеко от строительной площадки с каждым днем рос и поселок. Строились первые многоэтажные жилые дома, улицы, школы, промышленные и социальные объекты.Стремительный промышленный рост поселка и перспективы его дальнейшего развития стали причиной переноса районного центра из Парич в Шатилки. Это событие произошло в июне 1960 года. А в 1961 году Шатилки были переименованы в город Светлогорск”.

Сувязь Шацілак і Светлагорска становіцца зразумелым толькі з апошняга сказу гэтай цытаты. Але калі былі заснаваны Шацілкі, як папярэдніка Светлагорска, з “исторической справки” даведацца немагчыма.

Далей чытаем: В 1960 году в Шатилках началось возведение крупнейшего в Европе завода искусственного волокна, а всего через 4 года на недавнем пустыре вырос промышленный гигант. В новогоднюю ночь 31 декабря 1964 года завод дал первую продукцию – кордную нить. Были и другие славные вехи в трудовой истории нашего района: введение в строй еще одного завода-гиганта – Целлюлозно-картонного комбината, открытие и разработка первых нефтяных месторождений, создание завода «Светлогорсккорммаш», домостроительного комбината, строительного треста, хлебозавода и многих других предприятий, без которых сегодня трудно представить Светлогорский район”.

Апошні сказ нам гаворыць, што тут распавядаецца ўсё ж пра раён, хаця большасць звестак маюць адносіны да горада. Наступны сказ адназначна пра раён: Сегодняшняя Светлогорщина – это многонациональный и самобытный край, хорошо известный своими творческими достижениями и культурными традициями. У нас тесные экономические и культурные связи с сотнями городов, в том числе в России, Молдове, Болгарии, Чехии, Польше, Германии, Англии, Италии и других странах”.

А цяпер я пакіну вам сказы, якія тычыцца Светлагорска. Чытаем: “В начале 50-х годов ХХ-го столетия было принято решение о возведении в небольшом поселке Шатилки Василевичской ГРЭС (ныне Светлогорской ТЭЦ). В феврале 1954 года началось ее строительство. Недалеко от строительной площадки с каждым днем рос и поселок. Строились первые многоэтажные жилые дома, улицы, школы, промышленные и социальные объекты. Стремительный промышленный рост поселка и перспективы его дальнейшего развития стали причиной переноса районного центра из Парич в Шатилки. Это событие произошло в июне 1960 года. А в 1961 году Шатилки были переименованы в город Светлогорск. В 1960 году в Шатилках началось возведение крупнейшего в Европе завода искусственного волокна, а всего через 4 года на недавнем пустыре вырос промышленный гигант. В новогоднюю ночь 31 декабря 1964 года завод дал первую продукцию – кордную нить. Были и другие славные вехи в трудовой истории нашего района: введение в строй еще одного завода-гиганта – Целлюлозно-картонного комбината, … домостроительного комбината, строительного треста, хлебозавода и многих других предприятий, без которых сегодня трудно представить (Светлогорск) Светлогорский район”.

І гэта гістарычная даведка пра Светлагорск? Як жа трэба не любіць, ненавідзець гісторыю ўласнага горада, каб складваць і выстаўляць на афіцыйным сайце Светлагорскага райвыканкама такую “справку”?!

Для параўнання:

Ад узнікнення да 1793 г.
У 8 — 10 ст. землі ў сярэднім і ніжнім цячэнні р. Бярэзіна належалі плямёнам дрыгавічоў, у якіх склалася Тураўскае княства (вядомае з 980 г.). У 12 ст. Тураўская зямля была падзелена на ўдзелы, і на Ніжняй Бярэзіне ўзнікла Свіслацкае княства. У сяр. 14 ст. яно ўвайшло ў Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае (ВКЛ).
Паводле археалагічных раскопак, паселішча на месцы сучаснага горада існавала з 6 — 7 ст., а з 13 ст. існуе непарыўна. Першапачаткова яно размяшчалася на невялікім участку берага Бярэзіны.
Па пісьмовай крыніцы населены пункт вядомы з 15 ліпеня 1560 г. як маёнтак Шацілінскі Востраў, у ВКЛ. Як сведчыць дакумент — прывілей вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта II Аўгуста, выдадзены ў Варшаве, маёнтак пасля папярэдняга ўладальніка Рамана Шацілы перадаваўся зямяніну Ждану Манкевічу за выкананне вайсковай службы. У 1566 г. паселішча ўвайшло ў створаны Рэчыцкі павет Менскага ваяводства ВКЛ.
З 1 ліпеня 1569 г. ў выніку аб’яднання ВКЛ і Польскага каралеўства — у Рэчы Паспалітай. 25 лютага 1576 года шляхціц Ждан Манкевіч згадваецца ў лісце караля і вялікага князя Стэфана Баторыя чачэрскаму старасце Крыштафу Зяновічу — аб тым, што шляхта Рэчыцкага павета павінна несці службу ў замку г. Чачэрска, і не прыцягвацца да іншых павіннасцей.
У 1634 г. шляхціц Пётр Суляціцкі падараваў тут дзялянку зямлі езуітам, якія збудавалі каля 1650 г. драўляны касцёл, утрымлівалі місіянерскі пункт. (Раней заснаванне касцёла адносілі да 1638 г., але гэта не паццвердзілася). У 1639 г. сяло Шацілавічы — у так званым Парыцкім двары Бабруйскага староства Рэчыцкага павета, мае 17 сялянскіх двароў (у вопіс не ўносіліся шляхецкія двары). У вопісу 1684 г. ў Шацілавічах — шляхецкі двор Манкевічаў і 3 сялянскія двары.
У 1744 г. у спісе каталіцкіх парафій маюцца Шацілкі, у Карпілавіцкай парафіі Бабруйскага дэканата Віленскай дыяцэзіі. У 1766 г. у Шацілках згадваецца мытны страж, які адносіўся да Глускай галоўнай мытнай каморы.
У 1793 — 1918 гг.
З 1793 г., пасля II-га падзелу Рэчы Паспалітай — у Расійскай Імперыі. Уваходзілі ў Парыцкую воласць Бабруйскага павета Мінскай губерні (у 1795—1796 гг. называлася Мінскім наместніцтвам). У 1795 г. згадваюцца вёска і ваколіца Шацілкі, у якіх разам было 30 двароў. У 1800 г. у Шацілках 20 шляхецкіх і 3 сялянскія двары, дарослае насельніцтва складала 88 мужчын і 102 жанчыны. Праваслаўны прыход адносіўся да Свята-Петра-Паўлаўскага храма ў в. Чыркавічы (1879 г.). У 1890 г. — 49 двароў, прыстань.
У пачатку XX ст. Шацілкі вядомы як ваколіца (680 жыхароў, 70 двароў) і маёнтак (33 жыхары, 1 двор). 2 лістапада (па інш. дадзеных 9 лістапада) 1915 г. побач адкрыта чыгунка Жлобін — Калінкавічы і ўтворана станцыя Шацілкі. У 1916 г. у Шацілках згадваецца аднакласнае народнае вучылішча. Паводле перапісу 1917 г., у ваколіцы Шацілкі 685 жыхароў, у маёнтку — 6, на чыгуначнай станцыі — 66 жыхароў, 13 двароў.
З 1918 г. да нашага часу
З 25 сакавіка 1918 года Шацілкі — у абвешчанай Беларускай Народнай Рэспубліцы; з 1 студзеня 1919 — у Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, з 27 лютага 1919 — у Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. Падчас савецка-польскай вайны занятыя польскімі войскамі з 6 сакавіка па 9 ліпеня 1920 года. З 31 ліпеня 1920 — зноў у адноўленай БССР, якая ўваходзіла з 30 снежня 1922 да 26 снежня 1991 ў СССР, з 19 верасня 1991 — Рэспубліка Беларусь.

У 1921 г. Мінская губерня была скасавана, а яе паветы (у тым ліку Бабруйскі) сталі ўваходзіць непасрэдна ў БССР. 20 жніўня 1924 года воласці (у тым ліку Парыцкая) і паветы скасаваны. З гэтага дня мястэчка Шацілкі — цэнтр сельскага Савета (да 1960 г.) ва ўтвораным Парыцкім раёне, які ўваходзіць у Бабруйскую акругу (існавала да 26 ліпеня 1930 года), а затым: з 20 лютага 1938 года — у Палескую, з 20 красавіка 1944 — у Бабруйскую, з 8 студзеня 1954 — у Гомельскую вобласць. Чыгуначная станцыя Шацілкі была ўключана ў Чыркавіцкі сельсавет Парыцкага раёна.
У м. Шацілкі ў 1924 г. адчынена пачатковая школа (65 вучняў, цяпер школа № 2). У 1926 г. дзейнічалі 2 воўначоскі, паравы млын, крупарушка. У 1929—1932 гг. на базе кузні створана суднабудаўнічая арцель, якая затым пераўтворана ў верф (зараз — завод зборнага жалезабетону). 27 верасня 1938 г. мястэчкі як тып населеных пунктаў былі скасаваныя, і м. Шацілкі аднесена да вёсак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны Шацілкі пакінуты савецкімі войскамі 7 жніўня 1941 г., акупаваны нямецка-фашысцкімі войскамі да 27 лістапада 1943 г., на суднаверфі і чыгуначнай станцыі дзейнічалі антыфашысцкія падпольныя групы.
У 1954—1958 гг. у Шацілках пабудавана Васілевіцкая ДРЭС (цяпер Светлагорская ЦЭЦ). 30 снежня 1956 г. вёска Шацілкі пераўтворана ў гарадскі пасёлак, з 9 чэрвеня 1960 — цэнтр Парыцкага раёна. 29 ліпеня 1961 года гар. п. Шацілкі пераўтвораны ў горад Светлагорск, а Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі. З 7 сакавіка 1963 па 4 студзеня 2002 г. горад меў абласное падпарадкаванне.

Паводле беларускай выкіпедыі

Віктар Раманцоў

comments powered by HyperComments
Ditrikh Neymann
2014-08-21 11:14:03
А шо ж вы хотели от оккупационных властей?
Заместитель председателя
2014-08-21 18:41:24
Интересно написано, но как всегда пристрастно. Русаки у Романцова колонизаторы, а под ляхо-лабусов прогибаться "не западло".
Заместитель заместителя
2014-08-21 22:26:18
Отмечено верно
Let4ik
2014-08-21 23:04:17
имперский совок не прошел даром.. теперь русофобов официально можно расстреливать..
Заместитель заместителя
2014-08-21 23:22:43
вот и внуки Гитлера подтянулись...
Александр Скурчаев
2014-08-22 01:56:54
Статья Романцова полный бред. Я уже не говорю о том, что даже о современных событиях мало кто знает правду. А о том, что было много веков назад никто никогда не узнает. Бредовая стилистика. Автор разрывает единый текст и рассматривает его без общей взаимосвязи. Используя такую логику из букв фамилии Романцов, можно слепить например Манцовор и рассуждать о том, что какой бред написан в паспорте... Что есть в тексте, так это чистая фактология. Последовательно изложены факты многие из которых даны со ссылками. И ещё вопрос возникает. Романцов считает что этот материал самостоятельно готовили в исполкоме или же справку писали историки для публикации в интернете???
Председатель
2014-08-23 04:18:52
Ганьба маскалям!
Заместитель председателя
2014-08-23 07:22:45
Я б таким как ты, гандоны бесплатно раздавал. Что б не плодились)))
ТТ
2014-08-24 04:07:47
Заместитель предателя кажется сам себе комменты пишет, отрабатывает зарплату)))
Заместитель председателя
2014-08-24 18:59:09
Ещё одна лошара на ник повелась)))) Бля! Редактор, не будь сукой, дай "перекреститься"?!
Солнцевские мы
2014-11-01 21:01:23
Мля...Замы, преды и прочие Дитрикхи.Эко вас пригрело на незаконных должностях.Свобода слова и демократия напрочь Вам отшибли память того ,что привнося очередную ересь в эфир,Вы невольно становитесь участниками Истории,о которой точно не поведают в летописях.Будьте благоразумны! Цитируйте своё х...на своём е...фронте.
Сильвия 2
2014-10-13 15:33:31
А вот уж хрен тебе! Как хотел, так и назвался)