Гомельскі абласны суд пагадзіўся з прымяненнем дыяксіду хлора ў Светлагорску

Васіль Белавусаў

Гомельскі абласны суд пакінуў без змяненняў рашэнне Светлагорскага суда адносна магчымасці прымянення дыяксіду хлора. Гэтае рэчыва збіраюцца выкарыстоўваць на заводзе беленай цэлюлозы, які зараз будуецца ў Светлагорску.

Рашэнне, якое робіць магчымым прымяняць дыяксід хлора, прыняла судовая калегія па грамадзянскіх справах – намеснік старшыні абласнога суда Белавусаў Васіль Леанідавіч, суддзі Краўчанка Алена Мікалаеўна і Лукашэнка Валянціна Мікалаеўна. Слуханне справы адбылося 30 студзеня.

Раней падобнае рашэнне прыняла суддзя суда Светлагорскага раёна Ірына Алісейка. Свае меркаванне яна абгрунтавала, у прыватнасці, тым, што «адбелка цэлюлозы складаецца з чатырох этапаў, пры гэтым толькі на двух этапах выкарыстоўваецца разбаўлены дыяксід хлора». Аднак прадстаўнікі экалагічнай грамадскасці, якія выступалі з іскам да заказчыка будаўніцтва – Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната, не пагадзіліся з такім рашэннем, таму яно абскарджвалася ў абласным судзе.

Дырэктар цэлюлозна-кардоннага камбіната Юрый Крук у сваіх пярэчаннях напісаў у абласны суд, што «Светлагорскі ЦКК не з’яўляецца самастойным ініцыятарам будаўніцтва,а выконвае патрабаванні дзяржаўных органаў».

Крыніца: gomelcivil.org

comments powered by HyperComments
sadovnik
2014-02-02 18:45:33
вот уроды
Рыбак
2014-02-02 19:17:06
Не говори. Нафига они в суд подали? Делать нечего.
Заместитель председателя
2014-02-03 11:35:47
Да не переживайте вы так! Завод всё равно работать не будет, помянете моё слово))) Его суточная потребность примерно 120 вагонов древесины в сутки... Представьте какая должна быть чёткая логистика, что бы обеспечить это чудище сырьём??? Леса у нас не "делового" хватает, но только не с нашим рылом в этих вопросах. Сколько лесхозов должно быть задейсвовано, сколько транспортных предприятий, сколько тары ж.д. ??? Будет очередное посмешище как в Шклове))) Хотя и далеко ходить не надо. Лесопильное производство где? В ...опе! Турбина где? В ...опе! Котёл "амеракански" там же... Во всём виноваты "кондишны" там в з/у их по два на одно окно висит))) А сколько чаю выпивают за день... Щётчик крутится как геликоптер(((
Рыбак
2014-02-03 19:01:44
Я слышал о 100 вагонах. Доставку обеспечить не сложно - балансы только закажи - завалят. дело в запущенной заводской ж/д ветке. Нужно кардинальное обновление, иначе грузы не смогут получать/отправлять ЖБиК, СЖБ-11, Трест-20, ТЭЦ, Химволокно и т.д. Необходима замена полотна и закольцовка ветки. Это можно было бы сделать, использовав "старую" заводскую ветку, но её давно разобрали, даже насыпь. Видимо, пока отремонтируют то, что есть, а когда завод начнет выходить на полную мощность - проложат второй путь для обратного движения.
Рыбак
2014-02-03 19:03:02
Лесопилка - не бизнес для завода, этим малый бизнес должен заниматься, Про турбину и Американку не в курсе - что это?
Заместитель председателя
2014-02-03 20:04:50
Турбина и котёл там вроде для удешевления энергетики построили, только эффекта того не получилось как ожидали.