Фільм Віктара Раманцова «Шацiлкi — Светлагорск: мiты i рэалii» з’явіўся ў інтэрнэце

Дакументальны фільм «Шацілкі-Светлагорск: міты і рэаліі», зняты краязнаўцам і журналістам Віктарам Раманцовым у 2013 годе, са згоды аўтара быў 9 студзеня 2014 года апублікаваны на Ютубе.

У фільме акрэслены тры міты, створаныя пра Светлагорск: што горад вядомы з 1961 года, што горад малады і што горад не мае нічога агульнага з Шацілкамі. На пряцягу 35-хвіліннага фільма гэтыя міты разбураюцца. Паказваюцца дакументы, якія гэта абвяргаюць, каментары даюць спецыялісты. Есць кадры з археалагічных раскопак Светлагорска. Аўтар прыходзіць да высновы, што Светлагорск — гэта пераназваныя Шацілкі, якія ўзгадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1560 годзе. І галоўная выснова — у Светлагорска ёсць гістарычны цэнтр, як і ва ўсіх старадаўніх еўрапейскіх гарадоў.

Дарэчы, можна набыць дыск з гэтым фільмам і тым самым фінансава падтрымаць аўтара для стварэння новых фільмаў і кніг. Як нам расказаў Віктар Раманцоў, ён плануе зрабіць фільм пра горад Казімір, рыхтуе кнігу «Горад для моцных людзей» і піша другую чатску кнігі «Зведаная зямля: Светлагоршчына ў пытаннях і адказах». Для набыцця дыска трэба звязацца з Віктарам — netut333@mail.ru, Skype: ramancou, маб. тэлефон — +375293940655.

Пра аўтара:

Віктар Раманцоў нарадзіўся ў Светлагорску ў 1970 годзе. Закончыў 8 класаў СШ №6 г. Светлагорска. Потым вучыўся ў Светлагорскім індустрыяльным тэхнікуме на аддзяленні “Водныя шляхі зносін”, які закончыў у 1989 г. Атрымаў спецыяльнасць “тэхнік водных шляхоў”. Але па прафесіі папрацаваць не давялося. Быў прызваны ў пагранічныя войскі СССР. У 1991 годзе пасля службы ў войску Віктар Раманцоў паступіў на філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Выбраў сабе накірунак дзейнасці – літаратуразнаўства. Адна з курсавых прац Віктара Раманцова па літаратуразнаўству заняла 3 месца сярод студэнітаў Беларусі. З 1998 года працуе ў журналістыцы. Спачатку карэспандэнтам у газеце “Хімікі” вытворчага аб’яднання “Хімвалакно”. З 2004 па 2008 год – карэспандэнт газеты “Ранак-плюс”. З 2010 года зноў працуе ў газеце “Хімікі”. Віктар Раманцоў – ініцыятар адкрыцця Здудзіцкага каменнага крыжа (14 ст.), які захоўваецца ў Парыцкай царкве; першым прапанаваў адшукаць археалагічным шляхам горад Казімір, які знаходзіўся на месцы вёскі Каралёва Слабада-2 і меў магдэбургскае права. Піша эсэ, даследванні, артыкулы, у якіх пераасэнсоўвае падзеі мінулага і сучаснага Светлагоршчыны і Беларусі. У 2011 годзе выйшла першая кніга аўтара «Зведаная зямля: Светлагоршчына ў пытаннях і адказах».

comments powered by HyperComments
Алесь
2014-01-10 23:37:09
крывавата апісаны заслугі, як можна "ініцыяваць адкрыццё"?..трапней кахаць "адзін з адкрывальнікаў" (кім ён насамрэч з'яўляецца), + адзін са складальнікаў і рэдактараў першага адноўленага зборніку "Шацілкаўскія чытанні"...накрайняк працытуйце Вікіпедыю, са спасылкай, як аўтар таго артыкулу дазваляю;)
POPS
2014-01-14 11:32:50
Уф!..Поздравьте меня, я досмотрел-таки до конца этот "шедевр". Точнее, поздравлять не нужно, посочувствуйте. Судя по количеству комментов по теме, я - второй, кто дошёл до финиша этого изнурительного 35-ти минутного марафона. Жаль потерянного времени. Тоска зелёная! Даже у тех, кто интересуется историей родного края этот, с позволения сказать - фильм, может навсегда отбить охоту к познанию. Люди могут подумать, что все историки и краеведы - такие вот зануды. Переливают "из пустого в порожнее", обсасывают давно известные факты, обязательно хают местную власть. Остался открытым самый важный вопрос - а о чём, собственно фильм?..
hologramm
2014-01-14 12:55:56
есть ещё один миф: автор способен делать документальные фильмы. жаль он сам себя разоблачил
Ребко Павел
2014-01-24 00:56:36
Согласен!!!
gena_b
2014-03-12 22:27:48
Фильм посмотрел. Впечатление сложилось двоякое... Мысли озвучены правильные и все, кто интересуется историей родного края согласятся с создателем фильма. Но, автор забыл, наверное, что краткость - сестра таланта! ))) Данный видеоматериал, можно было уложить в 10-15 минут.