Віктар Раманцоў напісаў прапановы па нармалізацыі назваў вуліц раёна

Светлагорскі райвыканкам чакае да 25 снежня ад жыхароў раёна прапановы наконт назваў вуліц ў горадзе і раёне. Краязнаўца і журналіст Віктар Раманцоў апублікаваў у сваім блогу прапановы, адпраўленыя ў выканкам. Сайту HoradS.by яны падаліся цікавымі, таму, са згоды Віктара, мы іх перадрукоўваем у сябе.

Аб нармалізацыі вулічна-дарожнай сеткі горада Светлагорска

  1. Вуліцы пададзены ў публікацыі з парушэннем заканадаўства: часткі першай артыкула 17 Закона РБ “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў”. Спачатку яны падаюцца на беларускай мове, а потым  спосабам транслітарацыі перадаюцца на рускую мову. У публікацыі – наадварот.
  2. Вуліцы, якія перадаюць прозвішчы, упарадкаваць у адпаведнасці з беларускай мовай: пісаць разам з іменем, як напрыклад: Пятра Стэфаноўскага, Янкі Купалы, Францыска Скарыны і інш. Канкрэтна па вуліцах:
На  беларускай мове На рускай мове
вуліца Паўла Батава улица Павла Батова
вуліца (імя?) Волкава улица (имя?) Волкова
вуліца Мікалая Гастэлы улица Николая Гастелло
вуліца Фелікса Дзяржынскага улица Феликса Дзержинского
вуліца (імя?) Дабравольскага улица (имя?) Добровольского
вуліца Аляксея Яршова улица Алексея Ершова
вуліца Канстанціна Заслонава улица Канстантина Заслонова
вуліца Міхаіла Калініна улица Михаила Калинина
вуліца Кірылы Камыніна улица Кирилла Камынина
вуліца Сяргея Кірава улица Сергея Кирова
вуліца Сяргея Краснапёрава улица Сергея Краснопёрова
вуліца Івана Крылова улица Ивана Крылова
вуліца Сяргея Лазо улица Сергея Лазо
завулак Сяргея Лазо переулок Сергея Лазо
вуліца Уладзіміра Леніна улица Владимира Ленина
вуліца Юрыя Лермантава улица Юрия Лермонтова
вуліца Міканора Лявухіна улица Никанора Леухина
вуліца Міхаіла Ламаносава улица Михаила Ломоносова
вуліца Анатоля Луначарскага улица Анатолия Луначарского
вуліца Уладзіміра Маякоўскага улица Владимира Маяковского
вуліца Пятра Мірашнічэнкі улица Петра Мирошниченко
вуліца Івана Мічурына улица Ивана Мичурина
вуліца Віктара Пацаева улица Виктора Пацаева
вуліца Аляксандра Пушкіна улица Александра Пушкина
вуліца Дзмітрыя Рэдзькіна улица Дмитрия Редькина
вуліца Якава Свярдлова улица Якова Свердлова
вуліца Аляксандра Суворава улица Александра Суворова
завулак Аляксандра Суворава переулок Александра Суворова
вуліца Германа Цітова улица Германа Титова
вуліца Андрэя Фралянкова улица Андрея Фроленкова
вуліца Міхаіла Фрунзэ улица Михаила Фрунзе
вуліца Васіля Чапаева улица Василия Чапаева
вуліца Антона Чэхава улица Антона Чехова
вуліца Сярго Чыгладзэ улица Серго Чигладзе
вуліца Валерыя Чкалава улица Валерия Чкалова
вуліца Юрыя Шутава улица Юрия Шутова

Выправіць памылку ў  напісанні “вуліца Сярго Чыгладзе”. Трэба “вуліца Сярго Чыгладзэ”.

3. Назвы вуліц і мікрараёнаў нармалізаваць у адпаведнасці з беларускай мовай:

На  беларускай мове На рускай мове
мікрараён Бярэзіна микрорайон Березина

Беразіна – гэта калька з рускай мовы.

На  беларускай мове На рускай мове
мікрараён Моладзевы микрорайон Молодёжный
вуліца Моладзевая улица Молодёжная

Мікрараён Маладзёжны, вуліца Маладзёжная – гэта калька з рускай мовы (рускае слова, напісанае ў адпаведнасці з беларускім правапісам).

Рускаму слову “молодёжь” ёсць беларускі адпаведнік — “моладзь”. Адпаведна прыметнік, утвораны са слова “моладзь” – “моладзевы”.

На  беларускай мове На рускай мове
вуліца Працоўная улица Трудовая
вуліца Міру улица Мира

Выправіць памылку ў напісанні вуліца Міра. Трэба “вуліца Міру”.

4. Звяртаю вашу ўвагу на тое, што ў адпаведнасці з главой 3 Закона РБ “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў”.

Артыкулам 18

Пункт 2. Дзейнасць па нармалізацыі найменняў геаграфічных аб’ектаў робіцца… з улікам агульнадзяржаўных інтарэсаў, геаграфічных, гістарычных, прыродных, нацыянальных, этнаграфічных, сацыяльных, культурных і іншых умоў…

Артыкулам 16

Пункт 1, частка 1. Найменне, павінна ўлічваць геаграфічныя, гістарычныя, прыродныя, нацыянальныя, этнаграфічныя, сацыяльныя, культурныя і іншыя ўмовы і асаблівасці мясцовасці, у якой ён размешчаны.

Пункт 3. Не дапускаецца: несумяшчальнасць наймення геаграфічнага аб’екта з гісторыяй і культурай Рэспублікі Беларусь, грамадскімі інтарэсамі, прынцыпамі гуманнасці і маралі.

Шэраг імянных вуліцаў, якія нармалізуюцца, парушаюць гэтыя артыкулы. Вось гэтыя вуліцы:

вуліца Міхаіла Калініна улица Михаила Калинина
вуліца Сяргея Кірава улица Сергея Кирова
вуліца Івана Крылова улица Ивана Крылова
вуліца Сяргея Лазо улица Сергея Лазо
завулак Сяргея Лазо переулок Сергея Лазо
вуліца Уладзіміра Леніна улица Владимира Ленина
вуліца Юрыя Лермантава улица Юрия Лермонтова
вуліца Міхаіла Ламаносава улица Михаила Ломоносова
вуліца Анатоля Луначарскага улица Анатолия Луначарского
вуліца Уладзіміра Маякоўскага улица Владимира Маяковского
вуліца Івана Мічурына улица Ивана Мичурина
вуліца Аляксандра Пушкіна улица Александра Пушкина
вуліца Якава Свярдлова улица Якова Свердлова
вуліца Аляксандра Суворава улица Александра Суворова
завулак Аляксандра Суворава переулок Александра Суворова
вуліца Германа Цітова улица Германа Титова
вуліца Міхаіла Фрунзэ улица Михаила Фрунзе
вуліца Васіля Чапаева улица Василия Чапаева
вуліца Антона Чэхава улица Антона Чехова
вуліца Валерыя Чкалава улица Валерия Чкалова
вуліца Максіма Горкага улица Максима Горкого
вуліца Юрыя Гагарына улица Юрия Гагарина

Гэтыя палітычныя дзеячы, пісьменнікі, паэты, вучоныя, лётчыкі, касманаўты, палкаводцы, удзельнікі грамадзянскай вайны звязаны з гісторыяй СССР, з гісторыяй Расійскай Федэрацыі, якая з’яўляецца правапераемнікам СССР. Гэтыя імёны не звязаны з гісторыяй нашай мясцовасці, гісторыяй Рэспублікі Беларусь – гэта значыць  нармалізуюцца не з улікам агульнадзяржаўных інтарэсаў (ніхто з гэтых асоб не з’яўляецца прадстаўніком беларускай дзяржавы (БССР, Рэспублікі Беларусь), не нараджаўся на Беларусі). Яны таксама не ўлічваюць геаграфічныя, гістарычныя, прыродныя, нацыянальныя, этнаграфічныя, сацыяльныя, культурныя і іншыя умовы і не могуць быць у адпаведнасці з артыкулам 18 Закона, пункта 2 “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў” нармалізаваны.

Гэтыя вуліцы патрабуецца перайменаваць.

5. Прапаную прыпаніць прыняццё рашэння ад нармалізацыі геаграфічных аб’ектаў Светлагорскага раёна. Пры Светлагорскім Савеце дэпутатаў, выканаўчым камітэце аднавіць дзейнасць Тапанімічнай камісіі, у якую ўключыць прадстаўнікоў грамадскасці  — краязнаўцаў. Тапанімічная камісія вывучыць усе прапанаваныя для нармалізацыі геаграфічныя назвы, прывядзе іх у адпаведнасць з Законам РБ “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў”, прапануе іншыя назвы і імёны, якімі славіцца Светлагоршчына, Рэспубліка Беларусь (БССР), Беларуская зямля.

Калі гэтая думка будзе праігнаравана:

Прашу Светлагорскаму Савету дэпутатаў разгледзіць пытанне:

Аб перайменаванні вулічна-дарожнай сеткі горада Светлагорска

У адпаведнасці з артыкулам 16, пункт 4, частка 2 Закона РБ “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў” (Перайменаванне геаграфічных объектаў дапускаецца: пры неабходнасці вяртання асобным геаграфічным об’ектам іх гістарычных найменняў)

1. Вярнуць шляхам перайменавання вуліц горада Светлагорска: Сяргея Лазо, Сацялістычная, участак вуліцы Савецкая (ад мемарыяльнага комплексу Звон-набат у напрамку Светлагорскай ЦЭЦ):

На  беларускай мове На рускай мове
Горвальскі тракт Горвольский тракт

Горвальскі тракт— самая старадаўняя вуліца, якая праходзіла праз Шацілкі (Шацілавічы)  ў напрамку з Бабруйска на Горваль. Горваль – сучасная вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці.

Горвальскі тракт упершыню пісьмова згадваецца ў прывілеі Вялікага князя літоўскага і караля Польскага Жыгімонта II Аўгуста ад 15 ліпеня 1560 года. У дакуменцесказана, што маёнтак Шацілінскі Востраў(сучасны горад Светлагорск), “размешчаны на гары, на тракце Горвальскім, на рацэ Бярэзіне”.

Месцазнаходжанне на мясцовасці:

Параўноўваючы карту XVIII cт. i сучасную — гэта дарога, якая ідзе з боку вескі Рудня (Чыркавіцкі сельскі Савет), праходзіць праз колішні пасёлак Светач (раней – Какель, Какаль) вуліцай Сяргея Лазо, далей па Светлагорску вуліцай Сацыялістычная, далей участкам вуліцы Савецкая ад мемарыяльнага комплекса Звон-набат у напрамку Светлагорскай ЦЭЦ і далей у бок вёскi Якімава Слабада (Баравікоўскі сельскі Савет).

Крыніцы:

1. Копія прывілея Вялікага князя літоўскага і караля Польскага Жыгімонта II Аўгуста ад 15 ліпеня 1560 года // НГАБ. Ф.686. Воп.1. Спр.9. Арк.8688 адв.

2. Рассадзін С. Аб пісьмовых крыніцах пра гістарычныя пачаткі сучаснага Светлагорска // Шацілкаўскія чытанні: матэрыялы ІІ гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. — Светлагорск, 2011, с. 23—37.

3. Маслюкоў Т. Узнікненне Шацілак. Шацілы і Манкевічы – старажытныя шляхецкія роды Беларусі / Памяць: Светлагорск і Светлагорскі раён. Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. У 2-х кн. Кн.1. Мн. 2000. С. 4749.

4. Маслюкоў Т. Колькі гадоў Светлагорску? Новыя даныя аб часе ўзнікнення Шацілак // Светлагорскія навіны. 1990. 19 мая. С. 2.

5. Рогалеў А. Колькі гадоў Светлагорску? / Сцежкі ў даўніну. Мн. 1992. С. 126-130.

6. Карта XVIII cт.

Горвальскі тракт на мапе 18 ст.
Горвальскі тракт на мапе 18 ст.

7. Карта XХ cт.

Карта XХ cт.
Карта XХ cт.

2. Надаць вуліцам імёны нашых славутых землякоў шляхам перайменавання: вуліцы Свярдлова ў вуліцу Кірылы Тураўскага (нягожа каб храм Кірылы Тураўскага стаяў на вуліцы ката праваслаўнай веры – Свярдлова), вуліцу Луначарскага (яшчэ адзін кат праваслаўя, тэрарыст) ў вуліцу Сцяпана Некрашэвіча, вуліцу Калініна ў вуліцу Мазырская, вуліцу Маякоўскага ў вуліцу Аляксандра Шыманоўскага, вуліцу Кірава ў вуліцу Сяргея Прача, вуліцу Леніна ў вуліцу Рамана Шацілы, вуліцу 50 год Кастрычніка ў вуліцу Ждана Манкевіча.

На  беларускай мове На рускай мове
вуліца Кірылы Тураўскага улица Кирилла Туровского
вуліца Сцяпана Некрашэвіча улица Степана Некрошевича
вуліца Аляксандра Шыманоўскага улица Александра Шимановского
вуліца Сяргея Прача улица Сергея Прача
вуліца Рамана Шацілы улица Романа Шатилы
вуліца Ждана Манкевіча улица Ждана Манкевича
вуліца Мазырская улица Мозырская

 

Прашу Светлагорскаму Савету дэпутатаў разгледзіць пытанне:

Аб найменні тэрыторый горада Светлагорска, якія ўяўляюць гісторыка-культурную каштоўнасць

1. Надаць участку горада Светлагорска у межах ракі Бярэзіна, халодны канал, спартовая база СДЮШОР-2 найменне:

На  беларускай мове На рускай мове
Шацілінскі Востраў Шатилинский Остров

Шацілінскі Востраў–колішні маёнтак, старажытная частка Шацілавіч (Шацілак). Зараз у межах горада Светлагорска ўзвышша паміж ракой Бярэзінай і халодным каналам, з якога брала ваду Светлагорская ЦЭЦ.

Упершыню пісьмова згадваецца ў прывілеі Вялікага князя літоўскага і караля Польскага Жыгімонта II Аўгуста ад 15 ліпеня 1560 года. У дакуменце сказана, што маёнтак Шацілінскі востраў, “размешчаны на гары, на тракце Горвальскім, на рацэ Бярэзіне”. Пасля смерці папярэдняга ўладальніка, Рамана Шацілы, маёнтак быў перададзены зямяніну Ждану Манкевічу з абавязкам выканання вайсковай службы. Арыгінал прывілея не захаваўся. У 1798 годзе з яго была зроблена копія на польскай мове, якая зараз захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Рэспублікі Беларусь у актавай кнізе Мінскага земскага павятовага суда.

Крыніцы:

1. Копія прывілеяВялікага князя літоўскага і караля Польскага Жыгімонта II Аўгуста ад 15 ліпеня 1560 года // НГАБ. Ф.686. Воп.1. Спр.9. Арк.8688 адв.

2. Рассадзін С. Аб пісьмовых крыніцах пра гістарычныя пачаткі сучаснага Светлагорска // Шацілкаўскія чытанні: матэрыялы ІІ гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. — Светлагорск, 2011, с. 23—37

3. Маслюкоў Т. Узнікненне Шацілак. Шацілы і Манкевічы – старажытныя шляхецкія роды Беларусі / Памяць: Светлагорск і Светлагорскі раён. Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. У 2-х кн. Кн.1. Мн. 2000. С. 4749.

4. Маслюкоў Т. Колькі гадоў Светлагорску? Новыя даныя аб часе ўзнікнення Шацілак // Светлагорскія навіны. 1990. 19 мая. С. 2.

5. Рогалеў А. Колькі гадоў Светлагорску? / Сцежкі ў даўніну. Мн. 1992. С. 126-130.

6. Карта XХcт.

Шацілінскі востраў
Шацілінскі востраў

3. Надаць участку горада Светлагорска ў межах ракі Бярэзіны, сучаснага халоднага канала, далей па вуліцы Дарожная, мяжой паміж старой часткай Светлагорска і Шацілкамі да вуліцы Піянерская, участак вуліцы 50 год Кастрычніка ў бок ракі Бярэзіны:

На  беларускай мове На рускай мове
Ваколіца Шацілкі Околица Шатилки

Ваколіца Шацілкі – частка Шацілак, у якой жыла шляхта. Тапонім вядомы з XVI cт. Гэта тыя Шацілкі, якія на ўсход ад мемарыяльнага комплексу Звон-набат.

Крыніцы:

1. ‎ Рассадзін С.Я. Шацілінскі востраў// Археалогія Беларусі:Энцыклапедыя ў 2 тт. Т.2. Мн,2011. — с.417

Цытата: «Сядзіба 16-17 стст. была папярэдніцай шляхецкай ваколіцы, а потым і мястэчка Шацілкі, паздней гарадскога пасёлка, перайменаванага ў 1961 г. ў г. Светлагорск».

2. НГАРБ. – Фонд 2001. – Воп. 2. – Спр. 1. – Арк. 35.

Цытата за 1863 г.: «Ваколіца Шацілкі, у якой каля 200 душ шляхты, у Рэчыцкім павеце, у 3-х вярстах ад мяжы Рагачоўскага павету, там ёсць касцёл і ксёндз, ураджэнец той жа ваколіцы Манкевіч, шляхта там католікі даволі развітыя» (Звесткі выявіла Марыся Булавінская, студэнтка гістарычнага факультэта БДУ.).

3. Рассадзін С. Аб пісьмовых крыніцах пра гістарычныя пачаткі сучаснага Светлагорска // Шацілкаўскія чытанні: матэрыялы ІІ гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. — Светлагорск, 2011, с. 23—37

Цытата: «Сельсавет аб’ядноўвае 6 населеных пунктаў, якія размешчаны наступным чынам: 1) ваколіца Шацілкі (польскае насельніцтва), 2) мястэчка Шацілкі (яўрэйскае насельніцтва). Абодва населеныя пункты фактычна складаюць адзін, але адрозніваюцца толькі тым, што ў адной частцы Шацілак пражываюць яўрэі, якія займаюцца ў большасці гандлем, у сілу чаго гэтая частка Шацілак з’яўляецца мястэчкам. Другая частка населенага пункта Шацілак, у якой пражывае выключна польскае насельніцтва, якое займаецца сельскай гаспадаркай, носіць назву Ваколіца – Шацілкі

4. Карта 1866 года.

Ваколіца Шацілкі 1866. Трохвярстоўка
Ваколіца Шацілкі 1866. Трохвярстоўка

5. Карта XХ cт.

Ваколіца

4. Надаць участку горада Светлагорска ў межах вуліц Сацыялістычная, Савецкая (невялікі ўчастак вуліцы перпендыкулярна ракі Бярэзіны), рака Бярэзіна, Наберажная (Звон-набат):

На  беларускай мове На рускай мове
Мястэчка Шацілкі Местечко Шатилки

Мястэчка Шацілкі – частка Шацілак, у якой жылі яўрэі. Тапонім вядомы з пач. XX cт. Гэта тыя Шацілкі, якія былі на захад ад мемарыяльнага комплексу Звон-набат (цэнтральнай часткі Шацілак).

Крыніцы:

1. Рассадзін С. Аб пісьмовых крыніцах пра гістарычныя пачаткі сучаснага Светлагорска // Шацілкаўскія чытанні: матэрыялы ІІ гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. — Светлагорск, 2011, с. 23—37

Цытата: «Сельсавет аб’ядноўвае 6 населеных пунктаў, якія размешчаны наступным чынам: 1) ваколіца Шацілкі (польскае насельніцтва), 2) мястэчка Шацілкі (яўрэйскае насельніцтва). Абодва населеныя пункты фактычна складаюць адзін, але адрозніваюцца толькі тым, што ў адной частцы Шацілак пражываюць яўрэі, якія займаюцца ў большасці гандлем, у сілу чаго гэтая частка Шацілак з’яўляецца мястэчкам. Другая частка населенага пункта Шацілак, у якой пражывае выключна польскае насельніцтва, якое займаецца сельскай гаспадаркай, носіць назву Ваколіца – Шацілкі.».

Аб нармалізацыі вуліц Парыцкага пасялкавага Савета

  1. Вуліцы пададзены ў публікацыі з парушэннем заканадаўства: часткі першай артыкула 17 Закона РБ “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў”. Спачатку яны падаюцца на беларускай мове, а потым  спосабам транслітарацыі перадаюцца на рускую мову. У публікацыі – наадварот.
  2. Вуліцы, якія перадаюць прозвішчы, упарадкаваць у адпаведнасці з беларускай мовай: пісаць разам з іменем, як напрыклад: Мікалая Трызны, Уладзіміра Мігая і інш. Канкрэтна па вуліцах:
На  беларускай мове На рускай мове

Гарадскі пасёлак Парычы

вуліца (імя?) Гардзіенкі улица (имя?) Гордиенко
вуліца Міканора Лявухіна улица Никанора Леухина
вуліца Уладзіміра Маякоўскага улица Владимира Маяковского
Вуліца Міхаіла Пушчына улица Михаила Пущина
Вуліца Сымона Рагінскага улица Cимона Рогинского
вуліца Андрэя Фралянкова улица Андрея Фроленкова
Вуліца Рыгора Шклоўскага улица Григория Шкловского

Вёска Кнышэвічы

вуліца Мікалая Гастэлы улица Николая Гастелло

Вёска Ліпнікі

вуліца Пятра Мірашнічэнкі улица Петра Мирошниченко

Вёска Прудок

вуліца Міхаіла Калініна улица Михаила Калинина

Вёска Селішчы

вуліца Васіля Чапаева улица Василия Чапаева

Выправіць памылку вуліца Рыгора Шклаўскага. Трэба Вуліца Рыгора Шклоўскага.

3. Назвы вуліц нармалізаваць у адпаведнасці з беларускай мовай:

На  беларускай мове На рускай мове
Вёска Верхлессе, аграгарадок Казлоўка, вёскі Майсееўка, Судавіца
вуліца Моладзевая,завулак Моладзевы улица Молодёжнаяпереулок Молодёжный

Мікрараён Маладзёжны, вуліца Маладзёжная – гэта калькаванне з рускай мовы (рускае слова, напісанае ў адпаведнасці з беларускім правапісам). Рускаму слову “молодёжь” ёсць беларускі адпаведнік — “моладзь”. Адпаведна прыметнік, утвораны са слова “моладзь” – “моладзевы”.

4. Звяртаю вашу ўвагу на тое, што ў адпаведнасці з Главой 3 Закона РБ “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў”.

Артыкулам 18

Пункт 2. Дзейнасць па нармалізацыі найменняў геаграфічных аб’ектаў робіцца… з улікам агульнадзяржаўных інтарэсаў, геаграфічных, гістарычных, прыродных, нацыянальных, этнаграфічных, сацыяльных, культурных і іншых умоў…

Артыкулам 16

Пункт 1, частка 1. Найменне, павінна ўлічваць геаграфічныя, гістарычныя, прыродныя, нацыянальныя, этнаграфічныя, сацыяльныя, культурныя і іншыя ўмовы і асаблівасці мясцовасці, у якой ён размешчаны.

Пункт 3. Не дапускаецца: несумяшчальнасць наймення геаграфічнага аб’екта з гісторыяй і культурай Рэспублікі Беларусь…

Шэраг імянных вуліцаў, якія нармалізуюцца, парушаюць гэтыя артыкулы. Вось гэтыя вуліцы:

На  беларускай мове На рускай мове

Гарадскі пасёлак Парычы

вуліца Уладзіміра Маякоўскага улица Владимира Маяковского

Вёска Майсееўка

вуліца Юрыя Гагарына улица Юрия Гагарина

Вёска Прудок

вуліца Міхаіла Калініна улица Михаила Калинина

Вёска Селішчы

вуліца Васіля Чапаева улица Василия Чапаева

Гэтыя палітычныя дзеячы, пісьменнікі, паэты, касманаўты, удзельнікі грамадзянскай вайны звязаны з гісторыяй СССР, з гісторыяй Расійскай Федэрацыі, якая з’яўляецца правапераемнікам СССР. Гэтыя імёны не звязаны з гісторыяй нашай мясцовасці, гісторыяй Рэспублікі Беларусь – то бок  нармалізуюцца не з улікам агульнадзяржаўных інтарэсаў (ніхто з гэтых асоб не з’яўляецца прадстаўніком беларускай дзяржавы (БССР, Рэспублікі Беларусь), не нараджаўся на Беларусі). Яны таксама не ўлічваюць геаграфічныя, гістарычныя, прыродныя, нацыянальныя, этнаграфічныя, сацыяльныя, культурныя і іншыя умовы і не могуць быць у адпаведнасці з артыкулам 18 Закона, пункта 2 “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў” нармалізаваны.

Магчыма гэта тычыцца і вуліцы (імя не ведаю, трэба высвятліць) Гардзіенкі, калі гэты чалавек не звязаны з нашай мясцовасцю і гісторыяй Беларусі.

Гэтыя вуліцы патрабуецца перайменаваць.

Прашу Парыцкаму пасялковаму Савету разгледзіць пытанне:

Аб перайменаванні вулічна-дарожнай сеткі Парыцкага сельсавета

У адпаведнасці з артыкулам 16, пункт 4, частка 2 Закона РБ “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў” (Перайменаванне геаграфічных объектаў дапускаецца: пры неабходнасці вяртання асобным геаграфічным об’ектам іх гістарычных найменняў)

Вярнуць шляхам перайменавання вуліцы Маякоўскага, участачак вуліцы Савецкая, вуліцы Лявухіна і вуліцы Бабруйская ў Парычах старадаўнюю назву гэтай вуліцы — Горвальскі тракт.

На  беларускай мове На рускай мове
Горвальскі тракт Горвольский тракт

Горвальскі тракт — самая старадаўняя вуліца, якая праходзіць па тэрыторыі  Светлагорскага раёна ў напрамку з Бабруйска на Горваль праз Парычы, Шацілавічы (Светлагорск). Горваль – сучасная вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці.

Горвальскі тракт упершыню пісьмова згадваецца ў прывілеі Вялікага князя літоўскага і караля Польскага Жыгімонта II Аўгуста ад 15 ліпеня 1560 года. У дакуменце сказана, што маёнтак Шацілінскі Востраў (сучасны горад Светлагорск), “размешчаны на гары, на тракце Горвальскім, на рацэ Бярэзіне”.

Крыніцы:

1. Копія прывілея Вялікага князя літоўскага і караля Польскага Жыгімонта II Аўгуста ад 15 ліпеня 1560 года // НГАБ. Ф.686. Воп.1. Спр.9. Арк.8688 адв.

2. Рассадзін С. Аб пісьмовых крыніцах пра гістарычныя пачаткі сучаснага Светлагорска // Шацілкаўскія чытанні: матэрыялы ІІ гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. — Светлагорск, 2011, с. 23—37.

3. Маслюкоў Т. Узнікненне Шацілак. Шацілы і Манкевічы – старажытныя шляхецкія роды Беларусі / Памяць: Светлагорск і Светлагорскі раён. Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. У 2-х кн. Кн.1. Мн. 2000. С. 4749.

4. Маслюкоў Т. Колькі гадоў Светлагорску? Новыя даныя аб часе ўзнікнення Шацілак // Светлагорскія навіны. 1990. 19 мая. С. 2.

5. Рогалеў А. Колькі гадоў Светлагорску? / Сцежкі ў даўніну. Мн. 1992. С. 126130.

6. Карта XVIII cт.

Горвальскі тракт на мапе 18 ст.
Горвальскі тракт на мапе 18 ст.

Аб нармалізацыі вулічна-дарожнай сеткі Асташкавіцкага сельсавета

  1. Вуліцы пададзены ў публікацыі з парушэннем заканадаўства: часткі першай артыкула 17 Закона РБ “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў”. Спачатку яны павінны падавацца на беларускай мове, а потым  спосабам транслітарацыі перадавацца на рускай мове. У публікацыі, што тычыцца наймення вуліц Асташкавіцкага сельсавета, – наадварот.
  2. Вуліцы, якія перадаюць прозвішчы, упарадкаваць у адпаведнасці з беларускай мовай: пісаць разам з іменем:
На  беларускай мове На рускай мове

Вёска Карпавічы

вуліца (імя?) Рэмізоўскага улица (имя?) Ремизовского

Калі Рэмізоўскі не наш земляк, яго дзейнасць не звязана з Рэспублікай Беларусь, Беларуссю, то яго імя не звязана з гісторыяй нашай мясцовасці, гісторыяй Рэспублікі Беларусь – то бок  нармалізуюцца не з улікам агульнадзяржаўных інтарэсаў. Яна таксама не ўлічвае геаграфічныя, гістарычныя, прыродныя, нацыянальныя, этнаграфічныя, сацыяльныя, культурныя і іншыя умовы і не можа быць у адпаведнасці з артыкулам 18, пункт 2 Закона “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў” нармалізавана.

Вуліцу неабходна будзе перайменаваць.

3.Назвы вуліц нармалізаваць у адпаведнасці з беларускай мовай:

На  беларускай мове На рускай мове

Вёска Чкалава

вуліца Моладзевая улица Молодёжная

Вуліца Маладзёжная – гэта калькаванне з рускай мовы (рускае слова, напісанае ў адпаведнасці з беларускім правапісам).

Рускаму слову “молодёжь” ёсць беларускі адпаведнік — “моладзь”. Адпаведна прыметнік, утвораны ад слова “моладзь” – “моладзевы”.

Аб нармалізацыі вулічна-дарожнай сеткі Баравікоўскага сельсавета

  1. Вуліцы пададзены ў публікацыі з парушэннем заканадаўства: часткі першай артыкула 17 Закона РБ “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў”. Спачатку яны павінны падавацца на беларускай мове, а потым  спосабам транслітарацыі перадавацца на рускай мове. У публікацыі, што тычыцца наймення вуліц Баравікоўскага сельсавета, – наадварот.
  2. Вуліцы, якія перадаюць прозвішчы, упарадкаваць у адпаведнасці з беларускай мовай: пісаць разам з іменем:
На  беларускай мове На рускай мове

Аграгарадок Хутар

вуліца Сяргея Кірава улица Сергея Кирова

3.Назвы вуліц нармалізаваць у адпаведнасці з беларускай мовай:

На  беларускай мове На рускай мове

Аграгарадок Баравікі, аграгарадок Хутар

вуліца Моладзевая улица Молодёжная

Вуліца Маладзёжная – гэта калькаванне з рускай мовы (рускае слова, напісанае ў адпаведнасці з беларускім правапісам). Рускаму слову “молодёжь” ёсць беларускі адпаведнік — “моладзь”. Адпаведна прыметнік, утвораны са слова “моладзь” – “моладзевы”.

4. Звяртаю вашу ўвагу на тое, што ў адпаведнасці з Главой 3 Закона РБ “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў”.

Артыкулам 18

Пункт 2. Дзейнасць па нармалізацыі найменняў геаграфічных аб’ектаў робіцца… з улікам агульнадзяржаўных інтарэсаў, геаграфічных, гістарычных, прыродных, нацыянальных, этнаграфічных, сацыяльных, культурных і іншых умоў…

Артыкулам 16

Пункт 1, частка 1. Найменне, павінна ўлічваць геаграфічныя, гістарычныя, прыродныя, нацыянальныя, этнаграфічныя, сацыяльныя, культурныя і іншыя ўмовы і асаблівасці мясцовасці, у якой ён размешчаны.

Пункт 3. Не дапускаецца: несумяшчальнасць наймення геаграфічнага аб’екта з гісторыяй і культурай Рэспублікі Беларусь….

Шэраг імянных вуліцаў, якія нармалізуюцца, парушаюць гэтыя артыкулы. Вось гэтыя вуліцы:

На  беларускай мове На рускай мове

Аграгарадок Баравікі

вуліца Юрыя Гагарына улица Юрия Гагарина

Аграгарадок Хутар

вуліца Сяргея Кірава улица Сергея Кирова

Гэтыя палітычныя дзеячы, касманаўты, звязаны з гісторыяй СССР, з гісторыяй Расійскай Федэрацыі, якая з’яўляецца правапераемнікам СССР. Гэтыя імёны не звязаны з гісторыяй нашай мясцовасці, гісторыяй Рэспублікі Беларусь – то бок  нармалізуюцца не з улікам агульнадзяржаўных інтарэсаў (ніхто з гэтых асоб не з’яўляецца прадстаўніком беларускай дзяржавы (БССР, Рэспублікі Беларусь), не нараджаўся на Беларусі). Яны таксама не ўлічваюць геаграфічныя, гістарычныя, прыродныя, нацыянальныя, этнаграфічныя, сацыяльныя, культурныя і іншыя умовы і не могуць быць у адпаведнасці з артыкулам 18 Закона, пункта 2 “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў” нармалізаваны.

Гэтыя вуліцы патрабуецца перайменаваць.

Прашу Баравікоўскаму сельсавету разглядзець пытанне:

Аб перайменаванню вулічна-дарожнай сеткі Баравікоўскага сельсавета

У адпаведнасці з артыкулам 16, пункт 4, частка 2 Закона РБ “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў” (Перайменаванне геаграфічных объектаў дапускаецца: пры неабходнасці вяртання асобным геаграфічным об’ектам іх гістарычных найменняў)

  1. Вярнуць шляхам перайменавання вуліцы Цэнтральная ў весцы Якімава Слабада старадаўнюю назву гэтай вуліцы — Горвальскі тракт.
На  беларускай мове На рускай мове
Горвальскі тракт Горвольский тракт

Горвальскі тракт — самая старадаўняя вуліца, якая праходзіць па тэрыторыі  Светлагорскага раёна ў напрамку з Бабруйска на Горваль. Горваль – сучасная вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці.

Горвальскі тракт упершыню пісьмова згадваецца ў прывілеі Вялікага князя літоўскага і караля Польскага Жыгімонта II Аўгуста ад 15 ліпеня 1560 года. У дакуменце сказана, што маёнтак Шацілінскі Востраў (сучасны горад Светлагорск), “размешчаны на гары, на тракце Горвальскім, на рацэ Бярэзіне”.

Крыніцы:

1. Копія прывілея Вялікага князя літоўскага і караля Польскага Жыгімонта II Аўгуста ад 15 ліпеня 1560 года // НГАБ. Ф.686. Воп.1. Спр.9. Арк.8688 адв.

2. Рассадзін С. Аб пісьмовых крыніцах пра гістарычныя пачаткі сучаснага Светлагорска // Шацілкаўскія чытанні: матэрыялы ІІ гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. — Светлагорск, 2011, с. 23—37.

3. Маслюкоў Т. Узнікненне Шацілак. Шацілы і Манкевічы – старажытныя шляхецкія роды Беларусі / Памяць: Светлагорск і Светлагорскі раён. Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. У 2-х кн. Кн.1. Мн. 2000. С. 4749.

4. Маслюкоў Т. Колькі гадоў Светлагорску? Новыя даныя аб часе ўзнікнення Шацілак // Светлагорскія навіны. 1990. 19 мая. С. 2.

5. Рогалеў А. Колькі гадоў Светлагорску? / Сцежкі ў даўніну. Мн. 1992. С. 126130.

6. Карта XVIII cт.

Горвальскі тракт на мапе 18 ст.
Горвальскі тракт на мапе 18 ст.

Аб нармалізацыі вулічна-дарожнай сеткі Давыдаўскага сельсавета

  1. Вуліцы пададзены ў публікацыі з парушэннем заканадаўства: часткі першай артыкула 17 Закона РБ “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў”. Спачатку яны павінны падавацца на беларускай мове, а потым  спосабам транслітарацыі перадавацца на рускай мове. У публікацыі, што тычыцца найменняў Давыдаўскага сельсавета, – наадварот.
  2. Назвы вуліц нармалізаваць у адпаведнасці з беларускай мовай:
На  беларускай мове На рускай мове

Вёска Вялікая Людвінаўка, аграгарадок Палессе

вуліца Моладзевая улица Молодёжная

Вуліца Маладзёжная – гэта калькаванне з рускай мовы (рускае слова, напісанае ў адпаведнасці з беларускім правапісам).

Рускаму слову “молодёжь” ёсць беларускі адпаведнік — “моладзь”. Адпаведна прыметнік, утвораны са слова “моладзь” – “моладзевы”.

Аб нармалізацыі вулічна-дарожнай сеткі Краснаўскага сельсавета

  1. Вуліцы пададзены ў публікацыі з парушэннем заканадаўства: часткі першай артыкула 17 Закона РБ “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў”. Спачатку яны павінны падавацца на беларускай мове, а потым  спосабам транслітарацыі перадавацца на рускай мове. У публікацыі, што тычыцца наймення вуліц Краснаўскага сельсавета, – наадварот.
  2. Вуліцы, якія перадаюць прозвішчы, павінны ўпарадкавацца ў адпаведнасці з беларускай мовай: пісацца разам з іменем, як напрыклад: Янкі Купалы, Якуба Коласа і інш. Канкрэтна па вуліцах:
На  беларускай мове На рускай мове

Вёска Васілёўка

вуліца Мікалая Гогаля улица Николая Гоголя
вуліца Уладзіміра Леніна улица Владимира Ленина

Вёска Данілоўка

вуліца Ота Шміта улица Отто Шмидта

Вёска Дражня

Вуліца Мікалая Шчорса улица Николая Щорса

Вёска Забалацце

вуліца Аляксандра Пушкіна улица Александра Пушкина
вуліца Аляксандра Суворава улица Александра Суворова

Вёска Коўчыцы-1

вуліца Васіля Чапаева улица Василия Чапаева

Вёска Каралева Слабада-1

вуліца Міхаіла Фрунзэ улица Михаила Фрунзе
вуліца Сяргея Кірава улица Сергея Кирова

Вёска Малімоны

вуліца Мікалая Гастэлы улица Николая Гастелло

Вёска Язвінцы

Вуліца Сямёна Будзёнага Улица Семёна Будённого

3. Звяртаю вашу ўвагу на тое, што ў адпаведнасці з Главой 3 Закона РБ “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў”.

Артыкулам 18

Пункт 2. Дзейнасць па нармалізацыі найменняў геаграфічных аб’ектаў робіцца… з улікам агульнадзяржаўных інтарэсаў, геаграфічных, гістарычных, прыродных, нацыянальных, этнаграфічных, сацыяльных, культурных і іншых умоў…

Артыкулам 16

пункт 1, частка 1. Найменне, павінна ўлічваць геаграфічныя, гістарычныя, прыродныя, нацыянальныя, этнаграфічныя, сацыяльныя, культурныя і іншыя ўмовы і асаблівасці мясцовасці, у якой ён размешчаны.

пункт 3. Не дапускаецца: несумяшчальнасць наймення геаграфічнага аб’екта з гісторыяй і культурай Рэспублікі Беларусь…

Шэраг імянных вуліцаў, якія нармалізуюцца, парушаюць гэтыя артыкулы. Вось гэтыя вуліцы:

На  беларускай мове На рускай мове

Вёска Васілёўка

вуліца Мікалая Гогаля улица Николая Гоголя
вуліца Уладзіміра Леніна улица Владимира Ленина

Вёска Дражня

Вуліца Мікалая Шчорса улица Николая Щорса

Вёска Забалацце

вуліца Аляксандра Пушкіна улица Александра Пушкина
вуліца Аляксандра Суворава улица Александра Суворова

Вёска Коўчыцы-1

вуліца Васіля Чапаева улица Василия Чапаева

Вёска Каралева Слабада-1

вуліца Міхаіла Фрунзэ улица Михаила Фрунзе
вуліца Сяргея Кірава улица Сергея Кирова

Вёска Язвінцы

Вуліца Сямёна Будзёнага Улица Семёна Будённого

Вёска Малімоны

вуліца Юрыя Гагарына улица Юрия Гагарина

Гэтыя палітычныя дзеячы, пісьменнікі, паэты, касманаўты, палкаводцы, удзельнікі грамадзянскай вайны звязаны з гісторыяй СССР, з гісторыяй Расійскай Федэрацыі, якая з’яўляецца правапераемнікам СССР. Гэтыя імёны не звязаны з гісторыяй нашай мясцовасці, гісторыяй Рэспублікі Беларусь – то бок  нармалізуюцца не з улікам агульнадзяржаўных інтарэсаў (ніхто з гэтых асоб не з’яўляецца прадстаўніком беларускай дзяржавы (БССР, Рэспублікі Беларусь), не нараджаўся на Беларусі). Яны таксама не ўлічваюць геаграфічныя, гістарычныя, прыродныя, нацыянальныя, этнаграфічныя, сацыяльныя, культурныя і іншыя умовы і не могуць быць у адпаведнасці з артыкулам 18, пункта 2 Закона РБ“Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў” нармалізаваны.

Магчыма сюды ж трапляе вуліца Марыі Калпаковай (?) Коўчыцы-2. Не ведаю, што яна такая?

Гэтыя вуліцы патрабуецца перайменаваць.

Прашу Краснаўскаму сельсавету разгледзіць пытанне:

Аб перайменаванні вулічна-дарожнай сеткі Краснаўскага сельсавета

  1. У адпаведнасці з артыкулам 16, пункт 2 Закона РБ “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў” (Геаграфічным аб’ектам могуць прысвойвацца найменні ў гонар… асоб, якія маюць заслугі перад дзяржавай і грамадствам). У сувязі з тым, што вёска Данілоўка з’яўляецца радзімай выдатнага беларускага мовазнаўцы Сцяпана Некрашэвіча, віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук РБ, аўтара больш 20 прац па мовазнаўству, разглядзець Краснаўскім сельсаветам пытанне аб прысваенні вуліцы, на якой ён жыў, назвы Сцяпана Некрашэвіча: перайменаваць вуліцу Якуба Коласа ў вуліцу Сцяпана Некрашэвіча
На  беларускай мове На рускай мове

Вёска Данілоўка

вуліца Сцяпана Некрашэвіча улица Степана Некрашевича
Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч
Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч

Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч (08.05.1883, фальварак ДанілоўкаБабруйскага павета Мінскай губерні — 20.12.1937) — беларускі навуковец і грамадскі дзеяч, ініцыятар стварэння і першы старшыня Інстытута беларускай культуры (цяпер — Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі), акадэмік Акадэміі навук Беларусі. Разам з Я. Ф. Карскім і І. В. Воўк-Левановічам уваходзіць у лік заснавальнікаў сучаснай беларускай мовы. Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і Міхаіла Паўлавіча Некрашэвіча, які займаўся сельскай гаспадаркай, і яго жонкі Евы Дзмітрыеўны. Сястра Ганна, па мужу Акановіч, у наступным была настаўніцай у Нью-Ёрку, ЗША. Род Некрашэвічаў (гербу «Любіч») вядомы з XVII ст. і паходзіць са Слуцкага княства[3].

Пачатковую адукацыю атрымаў у сям’і. У 1908 г. скончыў настаўніцкую семінарыю ў г. Панявеж Ковенскай губерні (цяпер Панявежыс, Літва), у 1913 — Віленскі настаўніцкі інстытут[4] (Вільнюс). Працаваў у школе «Таварыства цвярозасці» ў Цельшынскім павеце Ковенскай губерні.

З 1914 г. падчас Першай сусветнай вайны — на Румынскім фронце. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. абраны ў армейскі камітэт 6-ай арміі. Уваходзіў у партыю Беларуская сацыялістычная грамада, затым — адзін з кіраўнікоў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў.

З восені 1917 г. — у г. Адэса (Украіна). Загадчык беларускай секцыі пры губернскім аддзеле народнай асветы, у выніку працы якой у Адэсе напачатку 1918 навучальнага года былі адчынены 30 пачатковых беларускіх школ і змешаная беларуская гімназія ў складзе першых чатырох класаў (навучаліся дзеці ўцекачоў з прыфрантавых тэрыторый Беларусі). З 1920 г. — у Мінску. Працаваў у Народным камісарыяце асветы БССР: загадчык літаратурна-выдавецкага аддзела, старшыня навукова-тэрміналагічнай камісіі, намеснік старшыні Акадэмічнага цэнтра, намеснік старшыні Галоўнага ўпраўлення прафесійнай асветы і інш.

У студзені 1921 г. на сходзе работнікаў асветы і культуры прапанаваў у дакладзе стварыць інстытут, які займаўся б вывучэннем беларускай культуры. Удзельнічаў у арганізацыі Інстытута беларускай культуры (Інбелкульт), у 1922—1925 — яго першы старшыня.

З пачатку 1925 г. да ліпеня 1926 г. — на падвышэнні мовазнаўчай кваліфікацыі ў Навукова-даследчым інстытуце мовы і літаратуры пры Ленінградскім універсітэце (Расія), працаваў пад кіраўніцтвам Я. Ф. Карскага.

У 1926—1928 гг. — старшыня Аддзела гуманітарных навук і старшыня слоўнікавай камісіі Інбелкульта. Адначасова ў 1923—1925 — выкладчык беларусазнаўства на медыцынскім факультэце, з 1927 — дацэнт педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Уваходзіў ва ўрадавую камісію па рэарганізацыі Інбелкульта ў Акадэмію навук. З 1928 г. — акадэмік, віцэ-прэзідэнт Беларускай Акадэміі навук (БелАН), адначасова з 1929 — дырэктар Інстытута мовазнаўства БелАН, старшыня камісіі па ўкладанні слоўніка жывой беларускай мовы, старшыня правапіснай і аспіранцкай камісій. З 1 студзеня 1928 — старшыня Галоўнавукі пры Народным камісарыяце асветы БССР. У 1927—1931 гг. быў абраны ў Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР.

21 ліпеня 1930 г. арыштаваны Дзяржаўным палітычным упраўленнем (ДПУ) БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10 красавіка 1931 пастановай калегіі Аб’яднанага ДПУ СССР прыгавораны да 5 гадоў высылкі ў г. Сарапул (Удмурція, Расія); у 1936 тэрмін высылкі прадоўжаны на 2 гады. Працаваў планавіком-эканамістам кааператыўна-прамысловай арцелі інвалідаў, затым — бухгалтарам канторы «Нарыхтзерне» (руск.: «Заготзерно»). Паўторна арыштаваны ў лістападзе 1937, дастаўлены ў Мінск, 19 снежня 1937 Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР прыгавораны да расстрэлу.

Рэабілітаваны па 2-м прысудзе Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 12 кастрычніка 1957 г., адноўлены ў званні акадэміка ў 1978, рэабілітаваны па 1-м прысудзе ў закрытым пасяджэнні Судовай калегіі Вярхоўнага суда БССР 10 чэрвеня 1988 г.

Аб нармалізацыі вулічна-дарожнай сеткі Мікалаеўскага сельсавета

  1. Вуліцы пададзены ў публікацыі з парушэннем заканадаўства: часткі першай артыкула 17 Закона РБ “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў”. Спачатку яны павінны падавацца на беларускай мове, а потым  спосабам транслітарацыі перадавацца на рускай мове. У публікацыі, што тычыцца наймення вуліц Мікалаеўскага сельсавета, – наадварот.
  2. Вуліцы, якія перадаюць прозвішчы, упарадкаваць у адпаведнасці з беларускай мовай: пісаць разам з іменем:
На  беларускай мове На рускай мове

Аграгарадок Дуброва

вуліца Марціна Цеплякова улица Мартына Теплякова
вуліца Сярго Чыгладзэ улица Серго Чигладзе

Вёска Мартынаўка

вуліца Івана Мічурына улица Ивана Мичурина

Вёска Мікалаеўка

Вуліца Юрыя Гагарына улица Юрия Гагарина

Вёска Пятровічы

вуліца Сяргея Краснапёрава улица Сергея Краснопёрова
Вуліца Яўгена Беўзюка улица Евгения Бевзюка

3.Назвы вуліц нармалізаваць у адпаведнасці з беларускай мовай:

На  беларускай мове На рускай мове

Аграгарадок Вяжны, аграгарадок Дуброва, вёска Мікалаеўка

вуліца Моладзевая улица Молодёжная

Вуліца Маладзёжная – гэта калькаванне з рускай мовы (рускае слова, напісанае ў адпаведнасці з беларускім правапісам).

Рускаму слову “молодёжь” ёсць беларускі адпаведнік — “моладзь”. Адпаведна прыметнік, утвораны са слова “моладзь” – “моладзевы”.

4.Звяртаю вашу ўвагу на тое, што ў адпаведнасці з Главой 3 Закона РБ “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў”.

Артыкулам 18

Пункт 2. Дзейнасць па нармалізацыі найменняў геаграфічных аб’ектаў робіцца… з улікам агульнадзяржаўных інтарэсаў, геаграфічных, гістарычных, прыродных, нацыянальных, этнаграфічных, сацыяльных, культурных і іншых умоў…

Артыкулам 16

Пункт 1, частка 1. Найменне, павінна ўлічваць геаграфічныя, гістарычныя, прыродныя, нацыянальныя, этнаграфічныя, сацыяльныя, культурныя і іншыя ўмовы і асаблівасці мясцовасці, у якой ён размешчаны.

Пункт 3. Не дапускаецца: несумяшчальнасць наймення геаграфічнага аб’екта з гісторыяй і культурай Рэспублікі Беларусь…

Шэраг імянных вуліцаў, якія нармалізуюцца, парушаюць гэтыя артыкулы. Вось гэтыя вуліцы:

На  беларускай мове На рускай мове

Аграгарадок Вяжны

Вуліца Карла Маркса Улица Карла Маркса

Вёска Мартынаўка

вуліца Івана Мічурына улица Ивана Мичурина

Вёска Мікалаеўка

Вуліца Юрыя Гагарына улица Юрия Гагарина

Гэтыя вучоныя, касманаўты, звязаны з гісторыяй СССР, з гісторыяй Расійскай Федэрацыі, якая з’яўляецца правапераемнікам СССР. Карл Маркс наогул не мае ніякага дачынення да Беларусі, СССР. Гэтыя імёны не звязаны з гісторыяй нашай мясцовасці, гісторыяй Рэспублікі Беларусь – то бок  нармалізуюцца не з улікам агульнадзяржаўных інтарэсаў (ніхто з гэтых асоб не з’яўляецца прадстаўніком беларускай дзяржавы (БССР, Рэспублікі Беларусь), не нараджаўся на Беларусі). Яны таксама не ўлічваюць геаграфічныя, гістарычныя, прыродныя, нацыянальныя, этнаграфічныя, сацыяльныя, культурныя і іншыя умовы і не могуць быць у адпаведнасці з артыкулам 18 Закона, пункта 2 “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў” нармалізаваны.

Прашу Мікалаеўскаму сельсавету разгледзіць пытанне:

Аб перайменаванні вулічна-дарожнай сеткі Мікалаеўскага сельсавета

  1. У адпаведнасці з артыкулам 16, пункт 2 Закона РБ “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў” (Геаграфічным аб’ектам могуць прысвойвацца найменні ў гонар… асоб, якія маюць заслугі перад дзяржавай і грамадствам). Улічваючы, што вуліцы вёскі Чэрнін не маюць гісторыка-культурнай каштоўнасці парапаную замест наймення вуліца Цэнтральная прыняць назву —  вуліца Аляксандра Шыманоўскага
На  беларускай мове На рускай мове

Вёска Чэрнін

вуліца Аляксандра Шыманоўскага улица Александра Шимановского

 

Александр Никифорович Шимановский
Александр Никифорович Шимановский

Справка: Александр Никифорович Шимановский (31 августа 1850, село Чернин Чернинской волости Бобруйского уезда Минской губернии — 1918) — российский и белорусский этнограф и фольклорист; пушкинист, педагог.

Родился в семье Ничипора Фёдоровича Шимановского, священника православной Свято-Георгиевской церкви с. Чернин, и его жены Екатерины Андреевны. Сестра (младшая) — Пелагея, по мужу Густова, учительница Чернинского народного училища. Дед, предположительно — Фёдор Шимановский, священник Покровской церкви села Малышевичи Слуцкого уезда Минской губернии. Вероятно, род Шимановских происходил из шляхты герба «Юноша», но не был подтверждён в российском дворянстве. Возможно, имеются родственные связи с известным юристом, преподавателем Новороссийского университета Митрофаном Васильевичем Шимановским (г. Одесса, Херсонская губерния).

Начальное образование А. Шимановский получил в Чернинском народном училище, затем окончил гимназию в г. Мозыре Минской губернии. В 1874 г. окончил историко-филологический факультет Императорского Санкт-Петербургского университета.

Работал преподавателем русского языка и словесности в 1-й мужской гимназии г. Кишинёва, Бессарабская губерния (1874—1901). Статский советник (1887). Внёс заметный вклад в развитие гимназического образования в Бессарабии. По сведениям 1903, 1912 гг. избирался на должность товарища (заместителя) директора Кишинёвского городского общественного банка. В 1914 г. Бессарабское дворянское депутатское собрание утвердило А. Шимановского в наследственном дворянстве. Жена: Анна Арутюновна (до замужества Ускат); сыновья: Александр, Фёдор; дочь Ольга. Убит около своего дома по ул. Леовской в Кишинёве. Во время поездок на родину собрал материал по белорусскому фольклору и этнографии и составил сборник «Минская губерния и её народное творчество в связи с описанием народных праздников и обрядов» (1898 г.). В сборнике изложил и свои взгляды на народное творчество. Материалы сборника используются исследователями при изучении и публикациях фольклора.

Изучал кишинёвский период жизни и творчества А. С. Пушкина, был активным участником кампании по установке памятника поэту в Кишинёве (третьего после московского и санкт-петербургского). Написал книгу «Александр Сергеевич Пушкин: О пребывании его в Кишинёве в связи с предыдущей и последующей жизнью».

 

Аб найменні вуліц Светлагорска

(пасёлка Будаўнікоў)

  1. Вуліцы, якія прапануецца назваць у горадзе Светлагорску (у гэтак званым пасёлку Будаўнікоў), назваць у адпаведнасці з беларускай мовай, якой не ўласціва імя па бацьку: без ініцыялаў, але з іменем.
На  беларускай мове На рускай мове
Івана Каяфюка Ивана Каяфюка
Антона Пількевіча Антона Пилькевича
Івана Хмаруна Ивана Хмаруна
Віктара Цімохіна Виктора Тимохина
Георгія Мітраховіча Георгия Митраховича
Аляксандра Завадскага Александра Завадского

Вельмі шкада, што ганаровыя грамадзяне раёна не заслужілі быць ушанаванымі ў іншых вуліцах горада.

Аб найменні вулічна-дарожнай сеткі вёскі Расава Светлагорскага раёна

  1. Вуліцы пададзены ў публікацыі з парушэннем заканадаўства: часткі першай артыкула 17 Закона РБ “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў”. Спачатку яны павінны падавацца на беларускай мове, а потым  спосабам транслітарацыі перадаюцца на рускай мове. У публікацыі, што тычыцца наймення вуліц вёскі Расава, – наадварот.
  2. Улічваючы, што ўсе прапанаваныя вуліцы вёскі Расава безасабовыя (пустыя) і не маюць аніякай гісторыка-культурнай каштоўнасці парапаную замест наймення вуліца Сасновая прыняць назву —  вуліца Сяргея Прача
На  беларускай мове На рускай мове
вуліца Сяргея Прача улица Сергея Прача

 

Пра гэтага чалавека, ветэрана ВАВ, краязнаўцы, моваведа, які шмат зрабіў для Светлагорскага раёна можна прачытаць у кнігах “Памяць. Светлагорскі раён” і “Земляки”.

Сяргей Прач – ураджэнец вёскі Расава і яго імя, як выдатнага чалавека нашага раёна павінна быць замацавана ў тапаніміцы гэтай вёсцы.

Даведка з сайта газеты “Светлагорскія навіны”:

  • Сергей Нестерович Прач (1919-1986)
Сяргей Прач
Сяргей Прач

Краевед, языковед, родился в  д. Расова Светлогорского района. Учился в Минском техникуме народно-хозяйственного учёта, Белорусском государственном университете. В 1965 году окончил Минский государственный педагогический институт. С ноября 1939 года служил в рядах Красной Армии. Воевал на Западном, Втором и Третьем Белорусских фронтах. За боевые и трудовые заслуги награждён орденами Красного Знамени, Отечественной войны I и II степеней, медалями. После войны участвовал в восстановлении народного хозяйства. Работал в колхозе, был ответственным секретарём районного радиовещания, в 1951-1961 г.г. – редактором газеты «Ленінская перамога». В 1961 г. был избран секретарём исполкома районного Совета народных депутатов, работал ответственным секретарём районной газеты «Агні камунізму», учителем в СШ №7. Вёл большую исследовательскую работу по краеведению, собирал материал для топонимического словаря Светлогорского района. Его материалы по лексике деревень Светлогорского района вошли в сборник «Матэрыялы для слоўніка народна-дыялектнай мовы», который в 1960 г был издан в Белорусском государственном университете под общей редакцией Ф. Янковского.

Аб нармалізацыі вулічна-дарожнай сеткі Саснаваборскага сельсавета

  1. Вуліцы пададзены ў публікацыі з парушэннем заканадаўства: часткі першай артыкула 17 Закона РБ “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў”. Спачатку яны павінны падавацца на беларускай мове, а потым  спосабам транслітарацыі перадавацца на рускай мове. У публікацыі, што тычыцца наймення вуліц Саснаваборскага сельсавета, – наадварот.
  2. Вуліцы, якія перадаюць прозвішчы, упарадкаваць у адпаведнасці з беларускай мовай: пісаць разам з іменем:
На  беларускай мове На рускай мове

Працоўны пасёлак Сасновы Бор

вуліца Уладзіміра Леніна улица Владимира Ленина

Аграгарадок Печышчы

вуліца Пятра Мірашнічэнкі улица Петра Мирошниченко
Вуліца (імя) Салаўёва улица (имя) Соловьёва

3.Назвы вуліц нармалізаваць у адпаведнасці з беларускай мовай:

На  беларускай мове На рускай мове

Працоўны пасёлак Сасновы Бор, вёскі Медзьведаў, Стракавічы

вуліца Моладзевая улица Молодёжная

Вуліца Маладзёжная – гэта калькаванне з рускай мовы (рускае слова, напісанае ў адпаведнасці з беларускім правапісам).

Рускаму слову “молодёжь” ёсць беларускі адпаведнік — “моладзь”. Адпаведна прыметнік, утвораны са слова “моладзь” – “моладзевы”.

4. Звяртаю вашу ўвагу на тое, што ў адпаведнасці з Главой 3 Закона РБ “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў”.

Артыкулам 18

Пункт 2. Дзейнасць па нармалізацыі найменняў геаграфічных аб’ектаў робіцца… з улікам агульнадзяржаўных інтарэсаў, геаграфічных, гістарычных, прыродных, нацыянальных, этнаграфічных, сацыяльных, культурных і іншых умоў…

Артыкулам 16

Пункт 1, частка 1. Найменне, павінна ўлічваць геаграфічныя, гістарычныя, прыродныя, нацыянальныя, этнаграфічныя, сацыяльныя, культурныя і іншыя ўмовы і асаблівасці мясцовасці, у якой ён размешчаны.

Пункт 3. Не дапускаецца: несумяшчальнасць наймення геаграфічнага аб’екта з гісторыяй і культурай Рэспублікі Беларусь, грамадскімі інтарэсамі…

Шэраг імянных вуліцаў, якія нармалізуюцца, парушаюць гэтыя артыкулы. Вось гэтыя вуліцы:

Працоўны пасёлак Сасновы Бор

вуліца Карла Маркса улица Карла Маркса
вуліца Уладзіміра Леніна улица Владимира Ленина
вуліца Максіма Горкага улица Максима Горкого
вуліца Фрыдрыха Энгельса улица Фридриха Энгельса

Гэтыя палітычныя дзеячы, пісьменнікі, звязаны з гісторыяй СССР, з гісторыяй Расійскай Федэрацыі, якая з’яўляецца правапераемнікам СССР. Карл Маркс і Фрыдрых Энгельс наогул не маюць ніякага дачынення нават да гісторыі СССР. Гэтыя імёны не звязаны з гісторыяй нашай мясцовасці, гісторыяй Рэспублікі Беларусь – то бок  нармалізуюцца не з улікам агульнадзяржаўных інтарэсаў (ніхто з гэтых асоб не з’яўляецца прадстаўніком беларускай дзяржавы (БССР, Рэспублікі Беларусь), не нараджаўся на Беларусі). Яны таксама не ўлічваюць геаграфічныя, гістарычныя, прыродныя, нацыянальныя, этнаграфічныя, сацыяльныя, культурныя і іншыя умовы і не могуць быць у адпаведнасці з артыкулам 18 Закона, пункта 2 “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў” нармалізаваны.

Магчыма сюды ж уваходзіць вуліца Салаўёва (?) аграгарадок Печышчы. Хто ён такі? І як яго імя? Трэба высвятліць.

Гэтыя вуліцы патрабуецца перайменаваць.

Па нармалізацыі вулічна-дарожнай сеткі Чыркавіцкага сельсавета

  1. Вуліцы пададзены ў публікацыі з парушэннем заканадаўства: часткі першай артыкула 17 Закона РБ “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў”. Спачатку яны павінны падавацца на беларускай мове, а потым  спосабам транслітарацыі перадавацца на рускай мове. У публікацыі, што тычыцца найменняў Чыркавіцкага сельсавета, – наадварот.
  2. Назвы вуліц нармалізаваць у адпаведнасці з беларускай мовай:
На  беларускай мове На рускай мове
вуліца Моладзевая улица Молодёжная

Вуліца Маладзёжная – гэта калькаванне з рускай мовы (рускае слова, напісанае ў адпаведнасці з беларускім правапісам).

Рускаму слову “молодёжь” ёсць беларускі адпаведнік — “моладзь”. Адпаведна прыметнік, утвораны ад слова “моладзь” – “моладзевы”.

На  беларускай мове На рускай мове
вуліца Здудзіцкая улица Здудичская

Здудзічская – слова, напісанае ў газеце з памылкай. Правільна – Здудзіцкая.

3. Звяртаю вашу ўвагу на тое, што ў адпаведнасці з Главой 3 Закона РБ “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў”.

Артыкулам 18

Пункт 2. Дзейнасць па нармалізацыі найменняў геаграфічных аб’ектаў робіцца… з улікам агульнадзяржаўных інтарэсаў, геаграфічных, гістарычных, прыродных, нацыянальных, этнаграфічных, сацыяльных, культурных і іншых умоў…

Артыкулам 16

Пункт 1, частка 1. Найменне, павінна ўлічваць геаграфічныя, гістарычныя, прыродныя, нацыянальныя, этнаграфічныя, сацыяльныя, культурныя і іншыя ўмовы і асаблівасці мясцовасці, у якой ён размешчаны.

Пункт 3. Не дапускаецца: несумяшчальнасць наймення геаграфічнага аб’екта з гісторыяй і культурай Рэспублікі Беларусь…

Шэраг імянных вуліцаў, якія нармалізуюцца, парушаюць гэтыя артыкулы. Вось гэтыя вуліцы:

Пасёлак Мольча

вуліца Зоі Касмадзям’янскай улица Зои Космодемьянской

Аграгарадок Чыркавічы

вуліца Аляксандра Матросава улица Александра Матросова
вуліца Юрыя Гагарына улица Юрия Гагарина
завулак Юрыя Гагарына переулок Юрия Гагарина

Гэтыя асобы: касманаўт, героі Другой сусветнай вайны (Вялікай Айчыннай вайны), звязаны з гісторыяй СССР, з гісторыяй Расійскай Федэрацыі, якая з’яўляецца правапераемнікам СССР. Гэтыя імёны не звязаны з гісторыяй нашай мясцовасці, гісторыяй Рэспублікі Беларусь – то бок  нармалізуюцца не з улікам агульнадзяржаўных інтарэсаў (ніхто з гэтых асоб не з’яўляецца прадстаўніком беларускай дзяржавы (БССР, Рэспублікі Беларусь), не нараджаўся на Беларусі). Яны таксама не ўлічваюць геаграфічныя, гістарычныя, прыродныя, нацыянальныя, этнаграфічныя, сацыяльныя, культурныя і іншыя умовы і не могуць быць у адпаведнасці з артыкулам 18 Закона, пункта 2 “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў” нармалізаваны.

Гэтыя вуліцы патрабуецца перайменаваць.

Прашу Чыркавіцкаму сельсавету разгледзіць пытанне:

Па перайменаванні вулічна-дарожнай сеткі Чыркавіцкага сельсавета

У адпаведнасці з артыкулам 16, пункт 4, частка 2 Закона РБ “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў” (Перайменаванне геаграфічных объектаў дапускаецца: пры неабходнасці вяртання асобным геаграфічным об’ектам іх гістарычных найменняў)

  1. Вярнуць шляхам перайменавання вуліцы Цэнтральная ў весцы Ракшын і вуліцы Міру(?) шаша Парычы-Рэчыца, але з паваротам на Светач-Светлагорск) ў весцы Рудня старадаўнюю назву гэтай вуліцы — Горвальскі тракт.
На  беларускай мове На рускай мове
Горвальскі тракт Горвольский тракт

Горвальскі тракт — самая старадаўняя вуліца, якая праходзіць па тэрыторыі  Светлагорскага раёна ў напрамку з Бабруйска на Горваль. Горваль – сучасная вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці.

Горвальскі тракт упершыню пісьмова згадваецца ў прывілеі Вялікага князя літоўскага і караля Польскага Жыгімонта II Аўгуста ад 15 ліпеня 1560 года. У дакуменце сказана, што маёнтак Шацілінскі Востраў (сучасны горад Светлагорск), “размешчаны на гары, на тракце Горвальскім, на рацэ Бярэзіне”.

Крыніцы:

1. Копія прывілея Вялікага князя літоўскага і караля Польскага Жыгімонта II Аўгуста ад 15 ліпеня 1560 года // НГАБ. Ф.686. Воп.1. Спр.9. Арк. 8688 адв.

2. Рассадзін С. Аб пісьмовых крыніцах пра гістарычныя пачаткі сучаснага Светлагорска // Шацілкаўскія чытанні: матэрыялы ІІ гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. — Светлагорск, 2011, с. 23—37.

3. Маслюкоў Т. Узнікненне Шацілак. Шацілы і Манкевічы – старажытныя шляхецкія роды Беларусі / Памяць: Светлагорск і Светлагорскі раён. Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. У 2-х кн. Кн.1. Мн. 2000. С. 4749.

4. Маслюкоў Т. Колькі гадоў Светлагорску? Новыя даныя аб часе ўзнікнення Шацілак // Светлагорскія навіны. 1990. 19 мая. С. 2.

5. Рогалеў А. Колькі гадоў Светлагорску? / Сцежкі ў даўніну. Мн. 1992. С. 126130.

6. МапаXVIII cт. 

Горвальскі тракт на мапе 18 ст.
Горвальскі тракт на мапе 18 ст.
comments powered by HyperComments
Геннадий Жулего
2013-12-07 23:01:01
медаль тому, кто все прочел))
Дмитрий Чистов
2013-12-07 23:22:03
я согласен на орден))) ну или значёк хотя бы)))
Дмитрий Чистов
2013-12-07 23:26:43
Без шуток. Это очень кропотливый и большой труд проделан, и его нужно изучать!!! Это наша история!!!
Wola
2013-12-08 02:23:28
Даўно ўжо трэба было пазбавіцца ад гэтых камуністычных назваў!
Заместитель председателя
2013-12-08 04:14:05
Бред. У калЁнiю яго разам з МАПАЙ 18 ст. Дома пускай у себя переименовывает от кухни до туалета Моладзевы микрорайон, от ванны до прихожей Горвальскi тракт. Не удивлюсь если, "чарговая прапанова ад свядомага" будет выбить крымского хана с Июньского шляха.
Морда
2013-12-09 22:49:07
В Светлогорске есть улица Шутова?
ЮББ
2013-12-10 11:38:08
Надаць вуліцам імёны нашых славутых землякоў шляхам перайменавання: вуліцы Свярдлова ў вуліцу Кірылы Тураўскага (нягожа каб храм Кірылы Тураўскага стаяў на вуліцы ката праваслаўнай веры – Свярдлова), вуліцу Луначарскага (яшчэ адзін кат праваслаўя, тэрарыст) ў вуліцу Сцяпана Некрашэвіча, вуліцу Калініна ў вуліцу Мазырская, вуліцу Маякоўскага ў вуліцу Аляксандра Шыманоўскага, вуліцу Кірава ў вуліцу Сяргея Прача, вуліцу Леніна ў вуліцу Рамана Шацілы, вуліцу 50 год Кастрычніка ў вуліцу Ждана Манкевіча. Ребята, я не знаю, уж простите за невежество, кто такой Сергей Прач, и я не знаю, жил ли на самом деле Роман Шатило. Возможно, это вообще некий мифический персонаж. Зато я точно знаю, что имя Ленина было в истории Беларуси и выкинуть его просто так оттуда нельзя. И чем не угодил Виктору Романцову Максим Горький? Наверное, тем, что не писал по-белорусски?
Wola
2013-12-11 16:08:52
А каким боком имеет значение К НАМ Максим Горький??? Может нам ещё назвать улицу в честь Уильяма Шекспира или Ганса Христиана Андерсона?
Заместитель председателя
2013-12-11 18:40:42
Слышь ты, кобыла, может тебе по интересам то географическое направление и ближе, но если ты линейку приложишь к "мапе" то Пешков ближе к твоему пятаку будет.
метеор
2013-12-11 20:02:19
"Слышь ты, кобыла" - это такая ваша бычиная форма приветсвия? А если серьезно, то уже достали эти безликие одинаковые во всех городах названия. Хотелось бы все же немного изюминки в местной топонимике.
Заместитель председателя
2013-12-11 20:11:56
"а если серьёзно" то персечение улиц Калинина, Ленина, Петрикова давно пора назвать Жулiн Перакрыкаль)))
Wola
2013-12-18 01:01:46
А вам "давно пора" настучать по морде. Или стойте, как там морда у вас, у быдла называется?
Заместитель председателя
2013-12-18 10:24:50
Уважаемый Вол, если есть стойкое желание мне "начистить" либо объяснить что-то "быдлу" то предлагайте варианты встречи.
Лысая резина
2013-12-18 10:53:30
Тебе же, уже Гена предлагал встретиться, да ты навалил полные штаны(читай комментарии под новостью о погибшем солдате).
Заместитель председателя
2013-12-18 11:18:32
Кондом, не торопи события.
Лысая резина
2013-12-18 11:41:42
Шо, опять? Папка твой, наверное, жалеет уже, что не знал в молодости про кондомы?
biba
2013-12-18 11:58:59
Сообщите о месте встречи. Вдруг зампреду потребуется первичная медицинская помощь.
Заместитель председателя
2013-12-18 13:06:47
Биба, Вол, Колёса лысые и иже с ними. Вы уже должны быть в спячке с 27 сентября.)))
biba
2013-12-18 18:01:29
Так он, лукавый, презлым заплатил за предобрейшее!
Белы
2014-01-23 23:49:39
Ой, чарговая ахвяра БРСМу, якога у дрыжыкi бярэ пры выглядзе вялiкай працы. Што ты зрабiу для свайго горада? Тупое безынiцыятыунае быдла! Раманцову рэспект! Як зауседы моцна i бездакорлiва. Вось каму трэ было быць мэрам
Заместитель председателя
2014-01-24 00:56:58
Белы, iнiцыятыунае быдла, писал бы уже "рэсьпэкт" Раманцову, это ближе к вам, издевающимся на "мовай" кто во что горазд. У вас минчане (менакI) Гродно (Горадня) и таких вариантов тьма. К сожалению уже и до Светлого добрались. Даже если бы мэра и выбирали, время Зянона Позняка прошло, на одной символике и "назвах" народ не привлечёшь.
Заместитель председателя
2014-01-24 00:57:02
Iнiцыятыунае быдла, чаму ты не пiшаш рэсЬпэкт? Гэта будзе якраз "па-Раманцову" ))) Вы достали "мову" пере.. бываць" кто во что горазд. Минчане (МенакI) Гродно (Горадня) и т.д. и т.п. Уже и до Светлого добрались, вам дурням дай волю, вы уже и пере..баное пере..бёте. И если уж представить, что мэра бы действительно выбирали, то выдвиженец от "Iнiцыятыунага быдла" всё равно бы не прошёл, время пиз..аболов ушло с Зяноном Позняком, одной символикой и "назвамi" народ не привлечёшь на свою сторону.