Турыстычны і культурны патэнцыял Светлагорска абмяркуюць на афлайнавым ток-шоў 26 лістапада

Офлайнавае ток-шоў адбудзецца 26 лістапада ў Светлагорску ў межах межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Тэма мерапрыемства — “Патэнцыял малых гарадоў для развіцця рэгіянальнага турызму”.

Чым Светлагорск можа прывабіць замежных, айчынных турыстаў і нават суседзяў па рэгіёну? Які турызм магчыма і трэба развіваць гораду? Як можна выкарыстаць “падвойнае дно” сімволікі і гісорыкі горада для турыстычнага пазіцыянавання горада?  Што сабой уяўляе турыстычная інфраструктура Светлагорска, у якім накірунку варта яе развіваць? – гэтыя і не толькі пытанні будуць у цэнтры грамадскай увагі.

У размове прымуць удзел прадстаўнікі гісторыка-краязнаўчай супольнасці, культурніцкія дзеячы. І канешне, запрашаюцца ўсе зацікаўленыя ў раскрыцці турыстычнага патэнцыялу Светлагорску!

Месца правядзення: клуб-бар “Ягуар”, вул. Батава, 1. Час пачатку: 18:00

Як паведамілі арганізатары, на мерапрыемства можа прыйсці любы жыхар горада — уваход вольны.

“Патэнцыял малых гарадоў для развіцця рэгіянальнага турызму”

comments powered by HyperComments